Упершыню ў Ашмянах! Артэфакты з Гальшанскага археалагічнага комплексу

Афиша

Шаноўныя сябры, з 30 студзеня па 15 сакавіка запрашаем вас наведаць выставачны праект «У пошуках згубленага часам», арганізаваны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гальшанскі археалагічны комплекс ўключае ў сябе гарадзішча ХІ — ХVI ст., тры селішчы і шэраг курганных могільнікаў.

30 студзеня ў 12.00. вас чакае сустрэча з навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Паўлам Міхайлавічам Кенько, падчас якой мы даведаемся:
— якія найбольш старажытныя рэчы знойдзены ў ваколіцах Гальшан?
— хто пражываў на Гальшанскім гарадзішчы?
— ці знойдзены там сляды легендарнага князя Гольшы?
— як удавалася суіснаваць побач балтам-язычнікам і славянам-хрысціянам?
— якія падзеі XIII стагоддзя прынеслі найбольшае спусташэнне для насельнікаў гарадзішча і селішча-1?
— калі і чаму спынілася жыццё на гарадзішчы і селішчы-1?
— 
І шмат іншых загадак старажытных Гальшан.

📍г. Ашмяны, ул. Савецкая, 128 (УК «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча) @oszmiana_museum

⚠️Уваход на мерапрыемства вольны!

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий