Філіял “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры”

Філіял “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры”
дзяржаўнай установы культуры “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”

З 2015 года гасцей цэнтра гасцінна сустракае этнаграфічная музейная экспазіцыя “Беларуская хатка”, дзе кожны экспанат мае ўнікальную гісторыю і зберагае цяпло рук сваіх былых гаспадароў. У другой зале размяшчаецца шмат вырабаў з саломы, побач – беларускія лялькі, кошыкі, вязаныя цацкі, маштабная калектыўная работа “Кола свят”. Трэці пакой – своеасаблівая ткацкая майстэрня В.К.Свірскай.

У цэнтры найбольш актыўна развіваюцца такія віды рамёстваў, як саломапляценне, лепка з гліны, ткацтва на кроснах, ткацтва паясоў на дошчачках, тэкстыльная лялька, пляценне макрамэ, вязанне штуцікам мяккай цацкі, вязанне карункаў, вышыўка крыжыкам. Падчас работы гурткоў, школ вучобы, майстар-класаў розныя катэгорыі насельніцтва знаёмяцца са старажытнымі рамесніцкімі тэхнікамі і сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. “Рукадзелле”, “Лепка з гліны”, “Творчая майстэрня”, “Скарбніца” – гэтыя і іншыя гурткі прывабліваюць мясцовых жыхароў магчымасцю праявіць свае творчыя здольнасці і дакрануцца да свету рукатворнай прыгажосці.

Аддзелам рэалізуюцца шматлікія творчыя праекты, адзін з самых цікавых – этнаграфічны праект “Гутарка”, у рамках якога былі сабраны матэрыялы на тэмы “Хрэсьбіны”, “Сёмуха”, “Вячоркі”, “Загаўліны”, “Калядныя забавы”, “Провады ў войска”, “Куцця”, “Гальшанскі кірмаш”, “Жытні хлеб” і інш.

Адрас: 231103, Гродзенская вобл., г. Ашмяны, вул. Савецкая, д.83
Тэлефон: 8 (01593) 2-17-33 (гарадскі).

Час працы: з 08.00 да 17.00
Перапынак з 13.00 да 14.00
Выхадныя: без выходных

Афіцыйная старонка ў сетцы Instagram: instagram.com/center_remesel_ashmiany

Загадчык: Свірская Валянціна Казіміраўна