Музейныя пакоі ў біблітэках Ашмянскага раёна

Музей Дугі Струвэ (музейны пакой)
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.
 
Адрас: 231120 аг. Гальшаны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, вул. Ашмянская, 3.
Час працы: 09.00 – 18.00, выхадны – няма, абед – 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 7-59-92.
 
 
       Музей Дугі Струвэ (музейны пакой) створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2013 годзе.
Дуга Струвэ – самае доўгае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна, калі-небудзь праведзенае наземнымі даследчыкамі да XX ст., было выканана 200 гадоў таму навуковай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Васіля Струвэ. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін, адзін з якіх, пункт Тупішкі, знаходзіцца побач з Гальшанамі. Аб’ект унесены ў 2005 г. у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
 
Музейны краязнаўчы пакой сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.
 
Адрас: 231106 аг. Мураваная Ашмянка, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, вул. Савецкая, 2.
Час працы: 09.00 – 18.00, выхадны – панядзелак, аўторак
абед – 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 32-2-36.
 
       Музейны краязнаўчы пакой створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” у 2017 годзе. Тут сабраны інфармацыйна-краязнаўчыя матэрыялы, экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю вёскі Мураваная Ашмянка, побыт, традыцыі мясцовых жыхароў. Экспазіцыя прадстаўлена як частка жылога памяшкання сялянскай хаты мінулых часоў: печ, хатняе начынне, ручнікі, посцілкі, штодзённае адзенне. Частку пакоя займаюць музейныя экспазіцыйныя вітрыны, у якіх сабраны матэрыялы пра знакамітага ўраджэнца Мураванай Ашмянкі Крыштафе Дарагастайскім, ваенным і дзяржаўным дзеячы ВКЛ (16 – пач. 17 ст.), аўтары навукова-папулярнай кнігі пра коней “Гіпіка”.
       Музейны краязнаўчы пакой створаны ў перыяд рэалізацыі праекта “Стварэнне клуба старастаў вёсак “КУТ”. Адкрыццё адбылося 10 чэрвеня 2017 года.