У Ашмянскім раёне пякуць хлеб па бабуліных рэцэптах

Новости

Этнаграфічны праект Аддзела рамёстваў ітрадыцыйнай культуры г. Ашмяны «Гутарка» распачынае май з Хлебам на стале — хлебам хатняга вырабу.

Так павялося, што жыта традыцыйна было асноўнай сельскагаспадарчай культурай на тэрыторыі Беларусі. Чорны хлеб быў штодзённай сялянскай ежай – асноўнай.

У в.Труханы Ашмянскага раёна хлеб пяклі ў кожнай хаце, і знайшлася гаспадыня, якая пячэ яго і сёння.

Са слоў Прыбыльскай Тэрэсы хлеб пяклі раз на тыдзень, працэс расцягваўся амаль на суткі: рашчынялі цеста, яно квасілася 10–12 гадзін, назаўтра цеста вымешвалі, пакідалі, каб падышло, затым фармавалі боханы. Толькі на пачатку ХХ ст ўвайшлі ва ўжытак дрожджы, і тое пераважна для белага хлеба. Даўней 10–12 гадзін патрабавалася, каб рашчына ўкісла, цеста “спрацавала” само ці з дапамогай квасу, цёртай бульбы.

Паразмаўлялі з гаспадыняй, працэс выпечкі хлеба зафіксавалі на відэа, якое будзе пазней, а пакуль, нагадаю яшчэ раз, што чалавек гэта «жывая кніга», а гутарка са старэйшым пакаленнем — магчымасць дакрануцца да вытокаў.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий