Ашмяншчына ў складзе «7 цудаў»

Новости

На днях у гальшанскую бібліятэку завіталі незвычайныя госці. Тут прайшла здымка фрагмента гістарычнага фільма, які ўвойдзе ў склад цыкла тэлепраграм «7 цудаў». Адзін з выпускаў трэвэл-шоў прысвечаны прыроднаму і культурнаму патэнцыялу аб’ектаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у прыватнасці пунктам Дугі Струвэ.
   Менавіта таму на Ашмяншчыне здымачная група студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» наведала геадэзічны пункт «Тупішкі» і музей Дугі Струвэ ў аграгарадку Гальшаны. Актыўным удзельнікам здымак стаў вядомы беларускі вучоны ў галіне геадэзіі, кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Мкртычан, які неаднаразова бываў на нашай зямлі.
   Нагадаем, што музей Дугі Струвэ – запланаваны напачатку як віртуальны, аднак у хуткім часе стаўшы рэальным носьбітам самай рознай інфармацыі пра ўнікальны помнік навукі і тэхнікі, створаны пры гальшанскай бібліятэцы яшчэ ў 2013 годзе. Узнік ён дзякуючы падтрымцы органаў мясцовай улады, намаганням работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкараў, мясцовай грамадскасці.
   Падчас здымак Уладзімір Мкртычан расказаў аб значэнні Дугі Струвэ, правядзенні геадэзічных вымярэнняў ў XIX стагоддзі. Навуковец паказаў, як выкарыстоўваліся некаторыя прыборы, якія знаходзяцца зараз у музеі мерыдыяна Дугі Струвэ ў Гальшанах. Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Ваганавіч павіншаваў з юбілеем былога бібліятэкара, краязнаўцу, актывіста Валянціну Сцяпанаўну Лабуніну, якая зрабіла свой унёсак у справу адкрыцця музея. Падарункам для аматаркі гісторыі стала адна з апошніх кніг У. Мкртычана пра геадэзіста Іосіфа Ходзьку.

Ашмянскі Веснік

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий