Традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш сёлета адбудзецца ў Ашмянах ў суботу, 21 верасня.
На восеньскім кірмашы жыхары горада, а таксама госці, змогуць набыць агародніну і садавіну, кандытарскія вырабы, харчовыя і прамысловыя тавары, сельгасінвентар, угнаенні, творы майстроў народнай творчасці.
Пачатак у 8.00.
— пляцоўка з жвіровым пакрыццём, размешчаная па вул. Першамайскай (паміж будынкам кацельні і трансфарматарнай падстанцыяй);
— пляцоўка з асфальтабетонным пакрыццём, размешчаная па вул. Першамайскай (паміж трансфарматарнай падстанцыяй і будынкам № 9).
Запрашаем усіх жадаючых наведаць кірмаш і парадаваць сябе прыемнымі пакупкамі.