З 17 па 24 мая 2026 года ў Ашмянскім раёне стартуе Тыдзень традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён»

Афиша Новости

​Турыстычны інфармацыйны цэнтр запрашаем жыхароў і гасцей нашага краю акунуцца ў сапраўдны вір беларускіх традыцый! З 17 па 24 мая 2026 года ў Ашмянскім раёне стартуе Тыдзень традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён».

​Сёлета праграма праходзіць пад эгідай абласнога праекта «Вяселле па беларускіх канонах» і абяцае быць максімальна каларытнай.

​Плануйце свой маршрут выхаднога дня і будзённых паездак загадзя — выбралі для вас самыя яркія падзеі тыдня 

​Галоўныя прыпынкі культурнага маршруту:

​17 мая (Нядзеля) | 15:00 — Урачыстае адкрыццё тыдня культуры і практыкум «Фальклор і сцэна» (СК аг. Кракоўка).

​18 мая (Панядзелак) | 10:00 — Дзень адчыненых дзвярэй. Адкрыццё выставы вясельных арнаментаў і ўнікальнай рэтра-фотавыставы «Вяселле ў маёй вёсцы» (Раённы цэнтр рамёстваў).

​19 мая (Аўторак) | 10:00 — Этнасустрэча «Сват прысланы, каб быў стол засланы» (Раённы цэнтр рамёстваў).

​20 мая (Серада) | 11:00 — Скрэты народнага касцюма і майстар-клас па ткацтве на кроснах (Раённы цэнтр рамёстваў).

​21 мая (Чацвер) | 12:30 — Музейны занятак «Талент быць беларусам» + майстар-клас па лепцы з гліны (Краязнаўчы музей ім. Ф.К. Багушэвіча).

​22 мая (Пятніца) | 11:30 — Фальклорныя пасядзелкі «Жывая крыніца: свята беларускай прыпеўкі» (ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна»).

​23 мая (Субота) | 19:00 —  ТОП-ПАДЗЕЯ! ЭтнаБУМ «Запрашаем на Валавіцкую кадрылю» ў рамках брэндавага мерапрыемства «Вечары ў Соф’і Гальшанскай». Танцуем разам з народным сямейным ансамблем «Граўжанцы» (Ля сцен Гальшанскага замка).

​24 мая (Нядзеля) | 16:00 — Закрыццё тыдня і каларытнае народна-абрадавае свята «Семуха» (Пляцоўка СК в. Гродзі).

​Адкрывайце Ашмяншчыну разам з намі! Добрым людзям і мы рады будзем! 

Фото «Ашмянскі веснік»

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий