Гэта свята аб’ядноўвае нас у імкненні здзяйсняць добрыя справы, натхняе на бескарыслівае служэнне бліжняму, напаўняе сэрцы людзей верай, надзеяй і любоўю. Няхай Каляды нададуць вам сіл для ажыццяўлення ўсіх вашых жаданняў, падораць цудоўны настрой, адкрыюць вашы сэрцы для іншых людзей і сагрэюць цяплом адзінокіх.
Жадаем, каб кожны дзень вашага жыцця быў радасным і светлым, як гэта свята. Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах!
З павагай, Ашмянскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр!




