…У баі вялікім смерць жыццё сустрэла.Хоць памёр, усё ж Ён валадарыць смела.– Адкажы, Марыя, што было ў дарозе?– Уваскрос, жывы Ён, годзе быць трывозе.
Дарагія вернікі!
Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам прабачэння і любові.
Перажыванне велікоднай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на наша зямное жыццё.
І радасны вокліч Алілуя! Хрыстос Уваскрос!» разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне.
Жаданм вам, каб Велікодныя святы напоўнілі ваша сэрца і вашы сем’і спакоем і радасцю жыцця.
Няхай святочная атмасфера Вялікадня ўмацуе ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадасць сілы і аптымістычнага позірку ў будучыню.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Алілуя!
З велікоднымі віншаваннямі, Ашмянскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр.
Фото с сайта nashkraj.by