Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча запрашае на мастацкую выставу Галіны Папярэцкай «Магія ўзвышанага рамантызму». Менавіта, як «узвышаны рамантызм» вызначае аўтар свой стыль працы.

Галіна Папярэцкая — ўраджэнка Беларусі, але вучылася, жыла і працавала ў розных краінах свету. Работы Галіны напоўнены радаснымі, светлымі і добрымі пачуццямі. Карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсяму свету: ад Нарвегіі да Гаіці. Надыйшла чарга Ашмян.