У Сухадолах адзначылі Сёмуху

Новости

Сёмуха – свята беларускай традыцыйнай культуры, якое сімвалізуе ўшанаванне зеляніны, дрэў, кветак, уласцівае канцу вясны і пачатку лета. Яно прыходзіцца на час, калі буяе расліннасць, нават бяроза лічыцца цудадзейнай, а раса, якая выпадае на Сёмуху — карыснай для здароўя і прыгажосці, таму раяць ёю мыцца, – так сцвярджаюць работнікі аддзела культуры і вольнага часу вёскі Гродзі, якія арганізавалі народнае свята ў Сухадолах.

Мясцовыя жыхары з радасцю прымалі ўдзел у народных абрадавых дзеяннях, звязаных яшчэ і са святым днём. Бо ў рэлігійным кантэксце Сёмуха – гэта Зелянец ці Тройца – у праваслаўных, Зяленыя свёнткі – у католікоў.

Пачалася Сёмуха з абрада “Ваджэнне Кусты (куста)”, традыцыйнага для гэтага свята. Жанчыны самую юную і прыгожую дзяўчыну прыбралі Кустай: пакрылі сетачкай, што ўпадобіла яе бярозцы, а на галаву надзелі вянок з бярозавых галінак. (У аснове абрада — міфалагічнае ўяўленне пра абуджальную сілу куста. Да яго звярталіся з просьбай, заклінаннямі паспрыяць дабрабыту ў гаспадарцы, каб радзілі «жыта, пшаніца і ўсякая пашніца». Таксама лічылася, што куст дапамагае жаданаму шлюбу). Потым «дзявочае войска» ў суправаджэнні спявачак старэйшага пакалення паспяшалася наведаць хаты вяскоўцаў: вадзіла Кусту ад двара да двара з пажаданнямі гаспадарам добрага здароўя, багатага ўраджаю і ўсякага прыплоду ў гаспадарцы. Усе гэта адбывалася пад спевы працяглых мелодый куставых песень, паколькі свята звязана не толькі з услаўленнем маладой зеляніны дрэў, але і з шанаваннем продкаў.

На свяце таксама былі арганізаваны “Упрыгожванне бярозак”, “Варажба на вяночках” і іншыя вясёлыя конкурсы ды сумесныя гульні для дзяцей і дарослых. Завяршылася свята «Завіваннем бярозкі» і ваджэннем вясёлых карагодаў вакол яе.

Усе набытыя традыцыі, звязаныя з хрысціянскімі святамі, з’яўляюцца толькі дадаткам да іх, толькі аздабленнем, але ніяк не асноўнай іх сутнасцю. І гэта заўсёды памятаюць у вёсцы Гродзі Ашмянскага раёна. Кожны раз нястомная гаспадыня ўстановы культуры Станіслава Тамашэвіч імкнецца не толькі запрасіць на свае мерапрыемствы людзей, жыва зацікаўленых у традыцыях мясцовасці, але і з павагай ставіцца да ўшанаваных вернікамі свят.

Крыніца

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий