Храм — цэнтр нашага духоўнага жыцця. Тут яно пачынаецца, і тут чалавека адпраўляюць у апошні шлях.
Праваслаўныя вернікі Ашмян у гэтым годзе святкуюць важную дату — 140-годдзе сканчэння будаўніцтва і асвячэння царквы Уваскрасення Хрыстова. 4 верасня 1883 года (па старым стылі) храм, які будаваўся 10 гадоў, быў асвечаны архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Аляксандрам.
Пабудаваная на месцы былога дамініканскага касцёла, Свята-Васкрасенская царква за амаль паўтара стагоддзі перажыла перыяду росквіту, руйнавання і адраджэння.
Аб гісторыі Ашмянскай царквы можна даведацца, наведаўшы выставу «Пад святой абаронай Спаса». Акрамя фотаздымкаў ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены адзенне настаяцеля храма Мікалая Чарняка, прадметы царкоўнага ўжытку, дакументы і іконы ХІХ стагоддзя з фондаў Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К.Багушэвіча.
Выстава працуе да 17 верасня, калі ласка, не прапусціце.