У Касцюковічах адбудзецца XXXIII Дзень беларускага пісьменства

Афиша Новости

У першыя выхадныя верасня ўся краіна скіруе позіркі на Касцюковічы, якія стануць сталіцай XXXIII Дня беларускага пісьменства.

Маштабны форум штогод збірае разам аматараў кнігі, навукоўцаў, вядомых літаратараў і ўсіх, каму неабыякавы лёс роднага слова. Магілёўская зямля заўжды мела адметнае значэнне ў станаўленні беларускага кнігадрукавання, а Касцюковіцкі раён лічыцца адным з літаратурных цэнтраў вобласці. Тут нара­дзіліся выдатныя майстры слова, сярод якіх народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў і народны пісьменнік Іван Чыгрынаў. Іх спадчына зноў ажыве на вуліцах горада, нагадваючы пра багацце беларускай культуры.

Сёлетняя праграма свята будзе надзвычай насычанай і адметнай. Сярод ключавых тэм форуму — 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Год беларускай жанчыны, юбілеі класікаў літаратуры. Для жыхароў і гасцей горада падрыхтавана шмат цікавых сюрпрызаў.

У Касцюковічах адбудзецца XXXIII Дзень беларускага пісьменства

У павільён рэдкай кнігі ўпершыню будуць сабраны ўнікальныя выданні з усёй Беларусі — старадрукі, факсіміле і мініяцюрныя кнігі.

«Кабінет пісьменніка» прадстаўлены інтэрактыўнай пляцоўкай, дзе можна ўбачыць сапраўдныя рукапісы, асабістыя рэчы і архіўныя дакументы класікаў.

На кніжных выставах адбудуцца прэзентацыі сучасных беларускіх выданняў і сустрэчы з папулярнымі аўтарамі, дзе кожны зможа атрымаць аўтограф.

Фіналам святочных дзён стане яскравы гала-канцэрт, у якім прымуць удзел фіналісты рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка».

Па матэрыялах СМІ

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий