СЯБРЫ, НАСТУПІЛА ПЯТНІЦА, А ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ, ШТО АФІША НА ВЫХАДНЫЯ ЎЖО ТУТ

Афиша Новости

Філіял «Гальшанскі замак» ГУК «Ошмянский районный центр культуры»

Соф’я Гальшанская запрашае ўсіх аматараў сярэднявечнай культуры на імпрэзу ля сцен Гальшанскага замка «Вечары ў Соф’і Гальшанскай»! Вы зможаце ўбачыць паказальныя выступленні гістарычнага клуба «Шатландская пяхота» з Маладзечна, пачуць аўтэнтычную музыку ў выкананні гурта «Арацэя» з Мінску, патанчыць сярэднявечныя танцы і гульні, пачаставацца знакамітым Гальшанскім пернікам і інш. Кожны жадаючы зможа сфатаграфавацца з гістарычнымі персанажамі, прыняць удзел у майстар-класах, наведаць адноўленую Паўночную вежу, убачыць светавое шоу і інш.

Соф’я Гальшанская чакае вас а 19 гадзіне ля сцен Гальшанскага замка.

Уваход на тэрыторыю замка 5 руб., дзецям да 16-ці гадоў — 3 руб., дашкольнікам бясплатна.

Тэлефоны для сувязі: +375 (29) 939 78 56| +375 1593 4 53 68

РЦК г. Ошмяны ГУК «Ошмянский районный центр культуры»

16 июня только в нашем городе состоятся первые показы! Уникальная возможность стать зрителями проекта в качестве тех, кто первыми его оценят! На этот раз Команда спасет веселых артистов Цирка Клоуна Клёпы: Гигантского 3х метрового Белого Медведя, смешного Пингвина-Попугая Кешу и забавного мишку Панду. А ещё помогут приручить забавного и смешного динозаврика Дино…!

Цена билета — 10 рублей.

Заказ билетов: по телефону +375 (29) 373-61-91

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча www.instagram.com/oszmiana_museum

У Ашмянскім краязнаўчым музеі працягвае сваю работу выстава “Без права жыць”, прысвечаная генацыду яўрэйскага народа падчас Другой сусветнай вайны. Невыпадкова гэта тэма прагучала напярэдадні адной з найбольш трагічных у гісторыі нашай краіны дат — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — і стала наказам сённяшнім пакаленням, дзецям і ўнукам мільёнаў загінулых салдат, берагчы мір, у якім мы сёння жывём.

Наведаць выставу ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча можна штодня, акрамя панядзелка, з 10 да 19 гадзін.

Тэлефоны для сувязі: 8015 93 7-67-52 (дырэктар), 8015 93 7-67-53

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий