Сёння — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў

Новости

Гэты Дзень усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА. Адзначаецца з 18 красавіка 1984 года.

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (International Day for Monuments and Sites) сталі словы: Захаваем нашу гістарычную радзіму.

Гісторыка-культурная спадчына Ашмянскага раёна адлюстроўвае жыццё насельніцтва раёна розных эпох ад глыбокай старажытнасці да нашага часу. Ашмяншчына валодае значным гістарычным і культурным патэнцыялам.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь па Ашмянскім раёне ўключаны 23 гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ўключаюць 35 аб’ектаў.

Сярод якіх 13 помнікаў архітэктуры, 5 помнікаў археалогіі, 3 помнікі гісторыі, 1 мастацтва і 1 нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць «Традыцыя шанавання валуна «Нявестін камень».

Няхай будуць памятлівы словы Максіма Багдановіча: Гэта падмурак нашага Адраджэння. Гэта і за тысячу год будзе сведчыць пра нас!

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий