ШКОЛЬНЫЕ МУЗЕИ

Музеі ці музейныя пакоі створаны ў кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі (у школах горада, гімназіі №1, вучэбна-педагагічных комплексах у сельскай мясцовасці).

_____________________________________________________________________

Назва «Краязнаўчы народны музей імя Эдуарда Корзуна»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гальшанская сярэдняя школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, вул.  Школьная, д. 9, корп.1

Тэл. 801593 75962

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 30.12.1962

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://golshany.schools.by/pages/virtualnyj-muzej

Дата прысваення музею статусу «народны»: 18.07.1997, пацверджаны  13.02.2019.

Музейны фонд Асноўны фонд: 1558. Дапаможны фонд: 227.

Гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Эдуарда Корзуна заснаваны ў 1963 годзе.  

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: экскурсійны, пошукава-даследчы, культурна-асветніцкі.

Матэрыялы музея і яго экспазіцый  шырока выкарыстоўваюцца   на ўроках гісторыі, беларускай літаратуры, працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва, а таксама на розных выхаваўчых мерапрыемствах і факультатывах.

Музейныя экскурсіі:

«Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Гальшанскай зямлі»;

«Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»;

«Выпускнікі школы – удзельнікі вайны ў Афганістане»;

«Знакамітыя людзі Гальшанскай зямлі»;

«Ад Гальшан да Гольшы»;

«Гісторыя школы»;

«Беларуская хатка»;

«Гісторыя аднаго экспанату».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

фібула і спражкі 12-14 ст. знойдзеныя на Гальшанскім гарадзішчы;

упрыгожванні дзяўчат і жанчын 12-14 ст.;

саха драўляная – канец 19 ст.;  

Гальшанская кафля 17 ст.;

люлькі 17 ст.;

частка клада манет знойдзеных у 1976 годзе (чэшскія грошы 14-15 ст.);

археалагічныя знаходкі 5-9, 13-14 ст.;

барана вязаная – канец 19 ст. (падарунак жыхара в. Лужышча);

склюд 20 ст.;

каталог бібліятэкі графа Адама Чапскага  пач. 20 ст. (паступіў у 1997 г.) і інш.

Раздзелы экспазіцыі:

«Этнаграфія». У этнаграфічнай зале сабраны цікавыя экспанаты, якія расказваюць аб працы і быце мясцовых жыхароў. Найбольш каштоўнымі экспанатамі з’яўляюцца драўляная саха, вязаная барана, ручнікі, сукенкі, посцілкі, вырабы з саломы, скульптура «Лясны казачнік» самадзейнага мастака I.Ф. Астрамовiча з Навасяд i iнш.

«Гісторыя  краю», які ўключае: заснаванне  Гальшан, Гальшаны  пад  уладай  Сапег, Гальшаны  ў ХІХ стагоддзі, Гальшаны  ў ХХ стагоддзі, знакамітыя  людзі  Гальшан, Вялікая  Айчынная  вайна  ў  нашай мясцовасці, пасляваеннае  будаўніцтва.

 «Гісторыя  школы». Трэці раздзел прысвечаны гiсторыi школы – адной са старэйшых устаноў адукацыі, якая працавала яшчэ ў 1781 годзе. У вітрыне – грыфельная дошка, чарнiльнiцы, ручкі з пер’ямі, падручнікі на рускай, польскай, беларускай мовах.

«Гальшаны  ў літаратуры   і мастацтве», у цэнтры якога змешчана пісьмо Уладзіміра Караткевіча нашым вучням. У 50-я гады ХХ стагоддзя Ул.   Караткевіч пабываў у Гальшанах. Пазней пісьменнік прыслаў пісьмо нашым краязнаўцам, якое захоўваецца ў нашым музеі.

 «Падарункі  музею». Заключны куток – гэта падарункі школе, музею ад вучняў, бацькоў вучняў, настаўнікаў, наведвальнікаў.

Спасылка на  відэаролік https://youtu.be/FGQwPfck5rw

_____________________________________________________________________

Назва «Вучоны нашай зямлі»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыіі «Кальчунская сярэдняя школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Кальчуны, вул. Дэбеская, 19 «А»

Тэл. 801593 72643

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 29.09.2004

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://kolchuny.schools.by/pages/muzej   

Дата прысваення музею статусу «народны»:

06.02.2018, пацверджаны – 03.04.2023

Музейныя фонды Асноўны фонд: 611. Дапаможны фонд: 1019. 

Пастаянная экспазіцыя музея знаходзіцца ў двух асобных памяшканнях плошчай 32 м² і 12 м².

У музеі рэалізуюцца разнастайныя краязнаўчыя праекты, створаны неабходныя ўмовы для правядзення ўрокаў, музейных заняткаў, экскурсій, лекцый, выхаваўчых мерапрыемстваў. Музей з’яўляецца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў школе. 

Музейныя экскурсіі:

«Наш зямляк – Енджэй Снядэцкі»;

«Гісторыя Кальчунскай школы»;

«Традыцыйныя прыёмы беларускага ткацтва»;

«Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

люстэрка з Гародніцкай капліцы, ХІХ ст.;

бюст-помнік Е.Снядэцкага, 2008 г.;

макет Болтупскага палаца, 2004 г.

  Экспазіцыі музея

«Наш зямляк Енджэй Снядэцкі».

Раздзел прысвечаны жыццю і дзейнасці сусветна вядомага акадэміка, вучонага эпохі Асветніцтва, які праявіў свой талент ў галіне хіміі, біялогіі, медыцыне, педагогікі. Е. Снядэцкі — аўтар больш як 70 навуковых прац, найбольш вядомыя – «Тэорыя арганічных субстанцый», «Аб фізічным выхаванні дзяцей», «Асновы хіміі».  У дадзеным раздзеле змяшчаюца фотакопіі рукапісаў вучонага, яго навуковых прац, а таксама экспанаты, звязаныя з яго нашчадкамі. 

«Куток этнаграфіі». У раздзеле «Куток этнаграфіі» прадстаўлены прадметы сялянскага побыту, працы, народнай творчасці. Наведвальнікаў музея зацікавяць самавар XIX стагоддзя, саламяныя і тканыя вырабы мясцовых майстроў.

«Гісторыя школы».

У асобным памяшканні размешчана экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Кальчунскай школы, у якой вялікая колькасць арыгінальных прадметаўраспавядае аб гісторыі ўстановы адукацыі, школьныя прыналежнасці настаўнікаў-ветэранаў школы, настаўнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама прадстаўлены экспанаты, прысвечаныя выпускнікам школы.

_____________________________________________________________________

 

Назва «Музей Францішка Казіміравіча Багушэвіча»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жупранская сярэдняя школа імя Ф.К. Багушэвіча»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Жупраны, вул. Гагарына,  3

Тэл. 801593 75294

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 23.02.1970

Профіль Літаратурны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://zhuprany.schools.by/?already-redirected=

Музейны фонд Асноўны фонд: 136. Дапаможны фонд: 63.  

Літаратурны музей Ф.К. Багушэвіча быў створаны ў 1970 годзе па ініцыятыве былога дырэктара школы Крайнова М.І. і настаўніка беларускай  мовы і літаратуры Кадыркі К.А.

У сваёй рабоце музей выкарыстоўвае разнастайныя формы работы:

вядзенне «Летапісу школы»;

арганізацыя выстаў;

правядзенне лекцый;

правядзенне аглядных і тэматычных экскурсій;

правядзенне семінараў;

правядзенне тэматычных урокаў па гісторыі, беларускай літаратуры, рускай мове, мастацтве з выкарыстаннем экспазіцыі музея;

          заняткі гурткоў і факультатываў;

правядзенне тэматычных вечарын, школьных конкурсаў;

правядзенне тэматычных класных гадзін;

арганізацыя сустрэчаў з цікавымі людзьмі;

правядзенне музейных заняткаў.

Музейныя экскурсіі:

«Жыццёвымі пуцявінамі Ф. Багушэвіча»;

«Сцежкамі нашчадкаў Мацея Бурачка»;

«Ф. Багушэвіч – наш зямляк»;

«З гісторыі Багушэвічавай «Дудкі…».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

драўляная скульптура Ф.К. Багушэвіча (работа народнага ўмельца Пятра Бусловіча), 1970 год;

партрэт Францішка Багушэвіча работы Анатоля Жолуда, былога настаўніка  чарчэння і малявання Жупранскай СШ, 1974 год;

арыгінальныя зборнікі «Дудка беларуская»  (1922 года выдання і 1946 года выдання) былі падараваны музею жыхаром вёскі Кісялева Ашмянскага раёна Ю. Падляцкім;

зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча: «Дудка беларуская» Мацея Бурачка выдавецтва Знамероўскага, Вільня, 1922 год; «Дудка беларуская» (лацінкай) выданне 6-е, перадрукаванае з кракаўскага 2-га выдання 1896 года, аддрукаванае ў выдавецтве імя   Ф. Скарыны ў Вільні ў 1927 годзе;

хрэстаматыя беларускай літаратуры XI стаг. Максіма Гарэцкага, 1905 год, Віленскае беларускае выдавецтва  Б. Клецкіна, Вільня, 1922 год;

карціна «Сядзіба Ф. Багушэвіча ў Кушлянах» работы жупранскага мастака  Уладзіміра Шымановіча, настаўніка працоўнага навучання Жупранскай СШ, 2013 год;

пісьмы ўнучкі Ф. Багушэвіча Станіславы Тамашэўскай 05.05.1969, 10.01.1970, 10.05.1970;

фотаздымак дачок Тамаша Багушэвіча (унучак  Ф. Багушэвіча) Габрыелі з мужам, Станіславы, Канстанцыі, 2001год;

фотаздымак унучкі Ф. Багушэвіча Станіславы Тамашэўскай з сынам Лешэкам у індыйскай правінцыі Валівад, 2006 год;

матэрыял пра Станіславу Тамашэўскую, дасланы музею яе сынам Лешэкам, 2006 год.

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

«Дзяцінства і юнацтва. Свіраны. Кушляны». Матэрыялы гэтага раздзела распавядаюць пра месца нараджэння паэта – вёску Свіраны Віленскага павета. Тут змешчаны фотаздымкі з выявамі ваколіц Свіран, на адным з фота – фігурка Маці Божай Свіранскай, устаноўленая на месцы былой хаты Багушэвічаў.

«Гады вучобы. Вільня. Пецярбург. Доцішкі». На стэндзе, прысвечаным гадам вучобы Ф.Багушэвіча ў Вільні і Пецярбургскім універсітэце, размешчаны фотаздымкі Пасведчання аб тым, што Багушэвіч вучыўся ў Віленскай губернскай гімназіі, якую паспяхова скончыў у 1861 годзе, Ведамасці адзнак вучня Віленскай гімназіі Ф.Багушэвіча, фота Прашэння Багушэвіча на імя рэктара Пецярбургскага ўніверсітэта аб прыняцці на навучанне ад 26 ліпеня 1861 года і Прашэнне аб вызваленні ад платы за навучанне, фота Матрыкулы студэнта Ф.Багушэвіча.

«Удзел у паўстанні. Аўгустоўская пушча». Гэты раздзел змяшчае фота Багушэвіча ў час паўстання, а таксама матэрыялы допыту жупранцаў за чытанне «Мужыцкай праўды».

«У выгнанні. Украіна».   Раздзел прадстаўлены фотаздымкамі Ведамасці адзнак студэнтаў ліцэя Безбародка  ў Нежыне, Багушэвіча, жонкі Габрыелі, дзяцей паэта: сына Тамаша і дачкі  Канстанцыі.

«Мужыцкі адвакат. Вільня». Раздзел змяшчае матэрыялы працы Ф.Багушэвіча ў Віленскім акруговым судзе: фота Віленскага суда, фота дома на вуліцы Коннай у Вільні, дзе паэт кватараваў.

«Першая кніга – «Дудка беларуская. Кракаў». Раздзел прадстаўлены кнігамі «Дудка беларуская» факсімільнае выданне, «Дудка беларуская» 1922 года выдання.

 «Апошнія гады жыцця. Кушляны. Жупраны». Гэты стэнд змяшчае фотаздымкі апошніх гадоў жыцця паэта ў Кушлянах: Багушэвіч з сям’ёй на ганку свайго дома, малюнак сына Тамаша «Бацька на смяротным ложку», фота Багушэвіча на Лысай гары ля каменя, фота ваколіц Кушлян .

Змест экспазіцыі ў храналагічнай паслядоўнасці распавядае аб жыцці і дзейнасці знакамітага беларускага паэта, празаіка, публіцыста Францішка Багушэвіча. Больш блізка пазнаёміцца з творчасцю паэта дапамагаюць арыгінальныя прадметы, кнігі, зборнікі вершаў, карціны, рэдкія фотаздымкі, Сямейны альбом Багушэвічаў паказвае нам дарагія абліччы паэтавых бацькоў і родных. Асобна прадстаўлены каштоўныя падарункі музею – кнігі, перавыданні зборнікаў Ф. Багушэвіча.

Спасылка на відэаролік https://disk.yandex.ru/i/l19SVEF9y5LDzw

_____________________________________________________________________

Назва «Музей гісторыі школы»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №  1 г. Ашмяны імя М.М. Гружэўскага»

Адрас Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Міцкевіча, 140

Тэл. 801593 79280

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 23.09.1999

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://wordpress.sch1osh.by

Дата прысваення музею статусу «народны» 10.12.2012, пацверджаны – 12.03.2018, 27.06.2023.

Музейны фонд Асноўны фонд: 1570. Дапаможны фонд: 1212.  

За апошнія тры гады музей наведалі 9633 чалавек, было праведзена 449 тэматычных і аглядавых экскурсій, 10 лекцый, 9 выставак, пазакласныя і агульнашкольныя мерапрыемствы.

Савет музея працуе па розных накірунках: арганізацыя сустрэч навучэнцаў з ветэранамі педагагічнай працы, былымі выпускнікамі, ажыццяўляе пастаянную пошукава-даследчую працу. Вядзецца актыўная работа па зборы матэрыялаў аб дырэктарах школы Яне Канечным,  Я.М. Цукерзісе і М.М. Гружэўскім.

Папулярызацыя музея ідзе праз сродкі масавай інфармацыі (раённая газета «Ашмянскі веснік», «Настаўніцкая газета», часопісы «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Веснік адукацыі»).

Музейныя экскурсіі:

«Ашмяны ў творчасці былога выпускніка, самадзейнага паэта П.В. Шаколы»;

«Музей у чамадане»;

аглядныя экскурсіі па стэндах музея.

Найбольш каштоўныя экспанаты музея: фатаграфіі, зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя (1920 год), фатаграфія 1935 года «Настаўнік Новак з навучэнцамі», фатаграфія 1939 года «Студэнты сельскагаспадарчай школы ў вёсцы Антанова», фатаграфіі першага (1947 год) і апошняга (1957 год) выпускаў Ашмянскага педвучылішча. Кнігі: «Малітоўнік» на польскай мове 1887 года выдання, «Зборнік алгебраічных задач» 1911 года выдання, «Граматыка» і «Арыфметыка» на польскай мове адпаведна 1936 і 1937 гадоў выдання. Копія фатаграфіі першага піянерскага атрада (1940 год), фатаграфія аднаго з першых піянераў – Ч.А. Пакульневіча, пахвальны ліст Пакульневіча за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны (1940 год).

Экспазіцыя музея складаецца з 13 раздзелаў, 39 стэндаў.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

«Адукацыя на Ашмяншчыне». Раздзел распавядае аб ашмянцах, якія вучыліся ў Кракаўскім універсітэце разам з  першым кнігадрукаром  Ф.  Скарынам. Тут знаходзіцца карта Беларусі XVI стагоддзя, звесткі аб наяўнасці ў розныя   часы ўстаноў адукацыіі на Ашмяншчыне.

«Старонкі школьнага жыцця».  Размешчаны матэрыялы аб дзейнасці школы ў пасляваенны перыяд, звесткі аб усіх кіраўніках школы, пачынаючы з 1929 года.

«Маладзёжныя арганізацыі». Прысвечаны гісторыіі камсамольскай і  піянерскай  арганізацый школы, патрыятычнаму выхаванню вучняў, выпускнікам, удзельнікам вайны у  Афганістане.

«Узорныя калектывы школы». У раздзеле – дакументы аб стварэнні і дзейнасці ўзорных калектываў школы: ансамбля песні і танца «Званочкі», студыі эстрадных спеваў «Палёт», тэатра танца «Эфект». Тут таксама фатаграфіі гэтых калектываў, граматы і дыпломы за перамогу ў розных конкурсах, фестывалях, аглядах, касцюм удзельніцы ансамбля «Званочкі».

«Настаўнікі школы». Раздзел экспазіцыі музея прысвечаны настаўнікам школы. На стэндзе – фатаграфіі настаўнікаў на ўроках, педсаветах, класных гадзінах, настаўнікаў – удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, граматы і дыпломы, пасведчанні дэлегатаў настаўніцкіх з’ездаў.

«Спартыўнае жыццё». Раздзел прадстаўлены вялікай колькасцю кубкаў, грамат, дыпломаў, якія сведчаць аб спартыўных дасягненнях вучняў школы.

«Выпускнікі – гонар школы».  Тут знаходзяцца  фатаграфіі, кнігі, навуковыя працы і асабістыя рэчы найбольш вядомых выпускнікоў: першага камандзіра расійскага цяжкага атамнага крэйсера «Пётр Вялікі» А.М. Добрышава, заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь В.У. Крамарэнкі, члена Дзяржаўнай Думы Расіі Ф.А. Клінцэвіча, доктара фізіка-матэматычных навук А.Г. Ульяшына, доктара біялагічных навук В.М. Адважнага і іншых.

«Ніхто не забыты, нішто не забыта».  Адкрыты у 2010 годзе ў сувязі са святкаваннем   65-годдзя  Вялікай Пабеды. Тут размешчаны фотаздымкі і ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

«Яго імя носіць школа». Раздзел прысвечаны  дырэктару школы Гружэўскаму Міхаілу Марьянавічу (узначальваў  СШ №1 г. Ашмяны с 1987 па 2018 год). На стэндах размещаны фатаграфіі ўзнагарод Міхаіла Марьянавіча і яго біяграфічныя даныя.

«Год малой радзімы». Знаходзіцца інфармацыя аб  школьных мерапрыемствах, прысвечаных Году малой радзімы.

«Школа ўчора, школа сягодня». Раздзел асвятляе падзеі і жыццё школы мінулых гадоў і дасягненні школы за апошнія гады.

«Школе 80 год. 1929-2009 гг.». Размешчаны матэрыял (фотаздымкі, успаміны выпускнікоў), які адлюстроўвае жыццё школы на працягу 80 гадоў.

«Піянер – лідар». Раздзел знаёміць нас з  пераможцамі піянерскіх конкурсаў, тут іх граматы, фотаздымкі. На ніжнім стэндзе – фотаальбом «Піянерская дружына Алега Кашавога».

Узнагароды музея

Рэспубліканскі конкурс «У каждого времени свои герои», намінацыя «Исследовательская работа», 2021 год, дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Спасылка на відэаролік https://drive.google.com/drive/folders/1I0jsRpkhG_MPkPRMt3iskhZyytMMcYYs?usp=sharing

_____________________________________________________________________

 

Назва «Вехі  гісторыі»

 Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г.  Ашмяны»                                    

Адрас  Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, в. Савецкая, д. 3.

Тэл. 801593 79315

Час працы Субота 10.00 –12.00 і па дагаворанасці

Дата адкрыцця 02.09.2019

Профіль  Гісторыка-краязнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:

 http://museum.gymn1-oshmyany.by/

Музейны фонд Асноўны фонд: 529. Дапаможны фонд: 387.

Музейны фонд складаецца з калекцый каштоўных прадметаў, якія сведчаць аб гісторыі ўстановы адукацыі, аб навучальных установах, якія размяшчаліся ў розныя часы ў будынку сучаснай гімназіі. Вялікая ўвага нададзена былым кіраўнікам, настаўнікам і знакамітым выпускнікам.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці музея з’яўляюцца пошукавы-даследчы, фондавы, культурна-асветніцкі, экскурсійны.

Музейныя экскурсіі:

«Гісторыя навучальных устаноў, якія ў розныя часы знаходзіліся ў будынку сучаснай гімназіі»;

«Палітыка генацыду і «выпаленай» зямлі на Ашмяншчыне»;

«Жыццё, як подзвіг», прысвечаная ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Сцяпанаўне Мягковай;

«Экскурсія за 20 мінут».

Найбольш каштоўныя экспанаты:

кніга гонару педкалектыву школы-інтэрната (1958-2018-х гадоў);

пашпарт на імя Болзан В.Ф. (выдадзены у 1965 г.);

працоўная кніжка дырэктара школы-інтэрната Захаркевіча А.М. (выдадзена ў 1951 г.);

прафсаюзны білет на імя Магер Л.П. (выдадзены ў 1960 г.);

ордэны і медалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мягковай Т.С. з пасведчаннямі (ордэн Айчыннай вайны 1985 г., ордэн «За  мужнасць» 1999 г., медаль «Ветеран труда» 1981 г., медаль Жукава 1998 г.);

параднае адзенне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мягковай Т.С. (атрымана на захаванне ў 2022 г.);

кубкі чэмпіёна міра па паўрліфцінгу Язепчыка І. (2009 г., 2010 г., 2014 г.);

зборнік вершаў Каркоткі Л.М (выдадзены ў 2010 г.).

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

«Гісторыя будынку польскай гімназіі»: змешчана інфармацыя аб г. Ашмяны ў пачатку ХХ ст., (фотаматэрыял), выгляд аднаго з будынкаў сучаснай гімназіі, пісьмовыя дакументы аб рамонце будынка.

«Польская гімназія імя Я. Снядэцкага ў постацях і падзеях (1918-1939 гг.)»: гістарычная даведка, постаці дырэктара ўстановы А. Лакуціеўскага, галерэя настаўнікаў, фотаматэрыял аб адукацыйным працэсе і пазакласных занятках і дакументы дадзенай установы: сцяг, унутраныя дакументы, журнал, які выпускалі вучні, інфармацыя аб знакамітых выпускніках.

    «З гісторыі Ашмянскага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча (1945-1957 гг.)»: гістарычная даведка, постаці дырэктара ўстановы Я. Цукерзіса, фота выпускаў установы, фотаматэрыял аб адукацыйным працэсе і пазакласных заняткаў, падручнікі і пісьмовыя прыналежнасці.

      «Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ашмянская-школа інтэрнат для сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»: гісторыя і традыцыі».

Інфармацыя знаходзіцца ў 5 экспазіцыях: педагагічны партрэт, вядомыя выпускнікі. Гісторыя хора «Пралескі», адрасы сяброўства і фотарэтраспектыва (жыццё выхаванцаў у фотаматэрыялах).

       «Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Ашмяны»: афіцыйная старонка»: гісторыя з’яўлення ўстановы, дырэктары і педагогі, гонар гімназіі (вучні) і традыцыі.

       «Экспазіцыя, прысвечаная ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мягковай Т.С.»: асабістыя дакументы, узнагароды, рэчы, пячатныя матэрыялы (усе рэчы – арыгіналы, перададзеныя ўнучкай з сямейнага архіву).

       «Палітыка генацыду на тэрыторыі Ашмяншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны»: карта пахаванняў, фотаматэрыял, работы вучняў па дадзенай тэматыцы.

Узнагароды музея:

Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» у рамках Рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», намінацыя «З алоўкам у вандроўку», 2022 год, дыплом ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Спасылка на відэаролік InShot_20230914_174017799.mp4 (285048419)

_____________________________________________________________________

Назва «Ашмяны: падзеі, людзі»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны»

Адрас Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вуліца Школьная,1.

Тэл. 81593 74306

Час працы штодзённа 9.00 – 16.00

Дата адкрыцця 20.01.2007

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://sch2.oshob.by

Дата прысваення статусу «народны»  13.02.2019

Музейны фонд Асноўны фонд: 894. Дапаможны фонд: 1846.

Базавымі  формамі  працы музея з’яўляюцца экскурсіі, музейныя заняткі,  навуковыя чытанні, сустрэчы з  цікавымі людзьмі, навукова-даследчая і турысцка-краязнаўчая дзейнасць.

 Цікавасць выклікаюць такія тэатралізаваныя прадстаўленні, як «Вядомыя постаці Ашмяншчыны», «Час праходзіць – мінулае застаецца». Акцыі «Ад помніка да помніка», «Экспанат школьнаму музею» дазваляюць папоўніць фонды музея.

Традыцыйнымі сталі рэтра вечарыны: «Адзін дзень 1930 года», «Вяртанне ў 90-ыя», «Раство 1900г.».

Цікавы  накірунак працы  школьнага музея – дзейнасць фотастудыі «POZITIV». Яе ўдзельнікі стварылі гістарычныя фотапраекты: «Самая старая рэч у хаце», «Ашмяны ў рэтраспектыве часу», «Акно ў мінулае».

У 2019 годзе адкрыты рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Ашмянскага раёна «Музейная педагогіка як рэсурс якаснай адукацыйнай прасторы школы».

 У 2022/2023 навучальным годзе была створана новая экспазіцыя «Мульцісэнсорны музей», у межах якой гісторыю горада можна вывучаць праз прадстаўленыя калекцыі гукаў горада, тактыльныя адчуванні, пахі. Экскурсія разлічана на вучняў  рознага ўзросту і на дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Музейныя экскурсіі: «Гісторыя ўзнікнення горада», «Вайна 1812 года ў гісторыі Ашмян», «Гісторыя вуліц горада», «Гісторыя адукацыі на Ашмяншчыне»,   «Легенды і паданні Ашмяншчыны».

 Створаны шэраг віртуальных экскурсій: «Духоўная спадчына Ашмян», «Вялікай Перамозе прысвячаецца», «Раўняемся на подзвіг» і іншыя. Актыўна ўдзельнічаюць наведвальнікі музея ў квэст-экскурсіях «Вайна на вуліцах горада» і «Таямніцы школьнага музея».

Найбольш  каштоўныя музейныя прадметы:

арыгінальныя  дакументы  1802, 1827 гадоў  аб  куплі  зямлі;

выпіска  з  метрычнай  кнігі  Жупранскага  касцёла  1864 года;

дакумент, які  пацвярджае  дваранства,  зацверджаны  Віленскім  губернатарам у 1865 годзе;

 манеты  і  грашовыя  знакі  XVIII-XIX стагоддзяў.

Сярод друкаваных выданняў самыя  старадаўнія:

«Жыцце святога Францыска Азіскага», 1890 года выдання і кніга «Маляўнічая Расія – Айчына наша ў яе зямельным, гістарычным, племянным, эканамічным і бытавым значэнні»;

 чацвёрты том «Царства Польскае», выдадзены ў 1896 годзе ў друкарні Маўрыкія Восіпавіча Вольфа ў Санкт-Пецярбургу як дадатак да часопіса «Новь».   У  музеі  захоўваецца  шмат     дакументаў  часоў  Першай  і  Другой  сусветных  войнаў, прадметаў  побыту. Частка  матэрыялу  ў  экспазіцыі  прысвечана  школе.

Экспазіцыя музея

Музей  мае  від  горада. Метад  размяшчэння  экспазіцыі  храналагічны, яна складаецца   з  7  раздзелаў:

Старажытныя Ашмяны.

На  стэндах  расказваецца  аб  гісторыі  заснавання  горада, барацьбе  жыхароў  супраць  крыжакоў, з’яўленні  ў  Ашмянах  ордэна  францысканцаў.  Асобны  стэнд  прысвечаны   Ашмянскаму  павету і яго  ўладальнікам.

Вуліцы Ашмян.

Цесна  звязаны  з   горадам  лёсы  Ф.Багушэвіча, А.Снядэцкага, Ч.Янкоўскага, М.Голяса, А.Камінскага, А.Аўдзеева, П.Страленкі, В.Тубеліса, В.Чаркасава, С.Клінцэвіча, С.Залатарова – іх  імёнамі  названы  вуліцы  Ашмян. Дапамагаюць   узнавіць  від  старога  горада  фотаздымкі  вуліц    канца XIX  ст.,  рыначнай  плошчы  пачатку XX  ст. Аблічча  сучаснага  горада  можна  ўбачыць  на  фотаздымках  2000-2006гг.

Ашмяны ў XIX ст.

Гэты раздел змяшчае  цікавы матэрыял аб  вайне 1812 года,   инфармацыю аб вядомых дзеячах XIX ст., у тым ліку Якуба Ясінскага, Ежы Сарокі, Юзафа Завадскага, Эміліі Платэр, Зыгмунта Мінейкі, Францішка Багушэвіча.

Ашмяны ў XX ст.

Дваццатае стагоддзе ўвайшло  трагічнымі старонкамі ў гісторыю Ашмян. На стэндах знайшлі адлюстраванне падзеі Першай і Другой Сусветных войнаў, пасляваенны час. Цікавы факт уваходжання горада ў склад непрызнанай дзяржавы  Сярэдняя Літва з кастрычніка 1920 па сакавік 1922 года.

Гісторыя развіцця прамысловасці Ашмян.

Стэнды  музея  дазваляюць  падрабязна  пазнаёміцца  з  прадпрыемствамі  горада, гісторыяй  іх  узнікнення  і  развіцця.

Гісторыя дзяржаўных устаноў.

Ёсць магчымасць  убачыць фотаздымкі людзей, якія ў іх  працавалі, даведацца імёны кіраўнікоў.

Духоўныя святыні горада.

Гэта частка  экспазіцыі  адлюстроўвае  духоўнае  жыццё  горада,  дзейнасць  грамадскіх  аб’яднанняў, дае  змястоўны  матэрыял  пра  рэлігійныя збудаванні горада – Спаса-Васкрасенскую  царкву  XIX  стагоддзя  і  касцёл  святога  Міхаіла  пачатку  XX  стагоддзя.

Аб  горадзе ў XIX і XX стагоддзях  больш  поўнае  ўяўленне  даюць  фотаздымкі «Мітынг, прысвечаны  сустрэчы Ю. Пілсудскага ў  Ашмянах», «Парад 1 Мая 1940 года», здымкі  партызан брыгады  імя  Гастэлы 1944 года і інш.

Змест  экспазіцыі  ўзнаўляе  карціну  гісторыі  горада  з  XI стагоддзя да  пачатку XXI стагоддзя  ў  храналагічнай  паслядоўнасці.  Гісторыя  Ашмян  даецца  ў  цеснай  сувязі  з  гісторыяй  Беларусі. На стэндах  размешчаны  інфармацыйны  і  ілюстрацыйны  матэрыял.

Узнагароды музея

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Сем цудаў маёй малой Радзімы», 2023 год, дыплом  II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Візітка каманды», 2023 год, дыплом I   ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Старонкі гісторыі краю майго», 2023 год, дыплом I   ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», краязнаўчая канферэнцыя навучэнцаў   «Таямніцы малой Радзімы», 2022 год, дыплом   III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Візітка каманды», 2022 год, дыплом I   ступені Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Сем цудаў маёй малой Радзімы», 2022 год, дыплом  II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

XV міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гісторычнай памяці народа», 2022 год, дыплом II ступені.

Рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея», намінацыя «Таямніца ў рэчах», 2022 год, дыплом I   ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці  моладзі, прысвечаная Году народнага адзінства, намінацыя   метадычны кейс «Выкарыстанне інтэрактыўных форм работы школьнага музея з мэтай павышэння эфектыўнасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў», 2021 год, дыплом   III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках  рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс «Візітка каманды», 2021 год, дыплом I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Спасылка на відэаролік https://youtu.be/uHg10UrTkf8

_____________________________________________________________________

 

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №  3 г. Ашмяны»

Адрас Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Аўдзеева, 27

Тэл. 801593 79284

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 02.11.2011

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Сайт музея https://sites.google.com/view/oshmianysport/%D0%BE-%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B5

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://osh3.schools.by/pages/gfop

Музейныя  фонды Асноўны фонд: 506. Дапаможны: 126.

Музей спорту Ашмяншчыны быў заснаваны на базе Сярэдняй школы №3 г. Ашмяны у 2011 годзе. За гэтыя гады быў сабраны і класіфікаваны матэрыял, звязаны з развіццем спорту ў Ашмянскім раёне, з традыцыямі, якія захаваліся па сённяшні дзень.

Музейныя экскурсіі:

«Гісторыя Алімпійскіх гульняў»;

«Алімпійскія чэмпіёны Ашмяншчыны»;

«Спартыўныя традыці Ашмяншчыны»;

«Ашмяншчына спартыўная».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

білет на Алімпійскія Гульні 1980 г. у Маскве;

спартыўная майка Ю. Лопуха (паступіла у музей у 2022 годзе);

значок «За спасение утопающих» І. Камінскаму 27 верасня 1982 года;

падзячнае пісьмо І. Камінскаму ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.  Лукашэнкі ад 20 сакавіка 2006 года.

Асноўныя разделы экспазіцыі:

«З гісторыі Алімпійскіх гульняў». Прадстаўлены агульныя звесткі аб гісторыі развіцця Алімпійскіх гульняў у Старажытнай Грэцыі.

«Наш зямляк – Зыгмунд Мінэйка». Распавядаецца біяграфія славутага земляка Зігмунда Мінэйкі, які удзельнічаў у пошуках Мрамарнага стадыёну і адраджэнні Алімпійскіх гульняў, быў заснавальнікам спартыўнай журналістыкі.

«Клуб «Аякс». Знаходзіцца матэрыял аб спартыўна-атлетычным клубе «Аякс» пад кіраўніцтвам Міхаіла Станкевіча. Распавядае аб яго чэмпіёнах, жыхарах Ашмяншчыны.

«З гісторыі спартыўнага снарада». Прадстаўлены спартыўныя снарады, падаецца інфармацыя аб гісторыі іх узнікнення.

«Развіцце матакросу». Прысвечаны развіццю матакросу ў Ашмянскім раёне, чэмпіёнам і славутым матакрасменам Ашмяншчыны.

 «Алімпійскія чэмпіёны». Распавядае пра Алімпійскага чэмпіёна Ашмяншчыны –  гандбаліста А.С. Барбашынскага (1992г., Барселона), выпускніка нашай школы  і  футбаліста С.В. Гарлуковіча (1988г., Сеул).

«Трэнер – гучыць пачэсна». Раздзел прысвечаны выдатным трэнерам Ашмяншчыны, якія выхавалі чэмпіёнаў Беларусі, Еўропы і свету. Трэнеры па гандболу – Н.І. Патрэй, В.С. Емельянаў, В.Б. Рамулевіч, В. Чайнікаў, В.А. Мальцава.

«Спартыўныя традыцыі Ашмяншчыны». Інфармуе аб развіцці і прапагандзе спорту на Ашмянскай зямлі, распавядаецца аб спартыўных традыцыях, якія склаліся ў нашым раёне: балотны футбол, гульні паміж камандамі прадпрыемстваў па валейболу, веларух, фестываль спорту «Ашмянская пяцерка».

Спасылка на відэаролік https://youtu.be/HUXkNJ1fWwU

_____________________________________________________________________

Назва «Гістарычны  музей»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыіі «Дакурнішская сярэдняя школа»

Адрас Гродненская вобласць, Ашмянскі раён, аг. станцыя Ашмяны, вуліца Піянерская 19

Тэл. 801593 73446

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 16.11.2004

Профіль Гістарычны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі

  https://upk-dokurnishki.znaj.by/muzey

Музейны фонд Асноўны фонд: 201. Дапаможны фонд: 67.

Музейныя фонды змяшчаюць прылады працы і прадметы быту ХІХ ст., фотаздымкі, граматы, дакументы і рэчы, якія характарызуюць дзейнасць установы адукацыі, артыкулы з газет аб нашай мясцовасці і дасягненнях землякоў, элемент чыгуначнага палатна, некаторыя інструменты чыгуначнікаў (прылады працы, фуражкі, ліхтары, і г.д.).

У музеі праводзяцца вучэбныя заняткі па гісторыі, мастацтве, беларускай літаратуры, класныя і інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі нашага рэгіёну, выпускнікамі установы адукацыі. Актыўна вядзецца пошукавая работа. Навучэнцы збіраюць звесткі аб знакамітых людзях Ашмяншчыны, даследуюць гісторыю сваёй сям’і, мікрараёна установы адукацыі, здзяйсняюць краязнаўчыя экспедыцыі і паходы.

Найбольшай цікавасцю карыстаюцца: музейны ўрок  «З гісторыі грошаў», «Чыгунка ў лёсе нашага населенага пункта», «Ашмяншчына ў мінулым і ў сучаснасці», квэст «Падарожжа ў свет страчаных рэчаў», «Тайна музея».

Музейныя  экскурсіі:

«Вялікая Айчынная вайна на Ашмяншчыне»;

«Генацыд беларускага народа»;

«Героі нашай сям’і».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

 падручнік «Арыфметыка» (1934 г.);

 цэгла з будынка чыгуначнага вакзала;

 падручнік «Арыфметыка для 1 класа» (1937 г.).

Экспазіцыі музея

Экспазіцыя «Этнаграфічны куток» уключае прылады працы (прасы, ступкі, маслабойка, пралка і г.д.), прадметы побыту. Абапіраючыся на матэрыялы этнаграфічнага кутка можна даведацца аб відах дзейнасці і прыладах працы сялян і рамеснікаў ХІХ ст.

Экспазіцыя «Гісторыя чыгуначнай дарогі» змяшчае тры нязменныя інфармацыйныя стэнды  на якіх адлюстравана гісторыя развіцця чыгункі на тэрыторыі Беларусі, а таксама інструменты і прылады працы чыгуначнікаў, чыгуначны гадзіннік, чамаданы розных перыядаў, элемент чыгуначнага палатна. Дадзеная экспазіцыя з’яўляецца асаблівасцю нашага музея і выклікае павышаную цікавасць.

Экспазіцыя «Гісторыя школы» складаецца з 2 інфармацыйных стэндаў аб гісторыі развіцця нашай установы адукацыі і прадметнага рада, які адлюстроўвае навучальны працэс на розных этапах развіцця установы адукацыі, яе дасягненнях.

Экспазіцыя «Станцыя Ашмяны: гісторыя і сучаснасць» складаецца з  3 інфармацыйных стэндаў і матэрыялаў, якія расказваюць аб развіцці нашага населенага пункта (дакументы, артыкулы, газет, фотаздымкі, граматы і г.д.).

Экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг» складаецца з 3 інфармацыйных стэндаў і  прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, фотаздымкаў ветэранаў – нашых землякоў.

Спасылка на відэаролік

https://drive.google.com/file/d/15tS8mKZ6I-26O5HtB7lvrodl9KFFqU-T/view?usp=sharing

_____________________________________________________________________

Назва «Спадчына»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Барунская сярэдняя школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Баруны, зав.  Школьны,  д. 8

Тэл. 801593 20835

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 17.11.2000

Профіль Гісторыка-этнаграфічны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://baruny.schools.by/pages/razdely-ekspaztsy.

Музейны фонд Асноўны фонд: 256. Дапаможны: 210.

Музей пазнаёміць вас  з гісторыяй узнікнення мястэчка Баруны,  тут акунецеся ў віхуру школьнага жыцця, пачынаючы з 17 стагоддзя.  Мы пазнаёмім вас з гісторыяй базыльянскай школы, настаўніцкай семінарыі, заснаванай у 1920 годзе Сымонам  Рак-Міхайлоўскім. А таксама даведаецеся пра ўстановы адукацыі Ашмянскага раёна.

Важнае месца ў рабоце музея займае захаванне памяці аб гістарычным мінулым. З 2022 года ва ўстанове працуе экспазіцыя «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Аформлена экспазіцыя, прысвечаная воінам-аўганцам. Удзяляецца ўвага і сучаснасці – асвятляецца рэспубліканскі праект «Поезд памяці».

Музейныя экскурсіі:

«Баруны на працягу стагоддзяў»;

«Беларуская хатка. Вугалок ткачыхі»;

«Вялікая Айчынная вайна»;

«Першая сусветная вайна».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

кросны, 1921 год;

ваенны дакумент Свірыда (апісанне асобы на нямецкай мове), Баруны, 1917 год;

пасведчанне аб пераходзе з 2 у 3 клас школы ў Барунах Францішка Свірыда, 1938 год.

Экспазіцыі музея:

Экспазіцыя «Баруны – дробная мясціна» знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй ўзнікнення вескі Баруны. Наведвальнікі змогуць даведацца пра будаўніцтва касцёла і манастырскага будынку ў Барунах. Матэрыял  прадстаўлены на фотаздымках розных часоў, пачынаючы з XIII стагоддзя да нашых дзён. 

Экспазіцыя «Школа ў XVII – ХХ стагоддзях» расказвае  пра гісторыю ўзнікнення школы ў Барунах, пра парадак школьнага жыцця, пра настаўнікаў школы. Наведвальнікі змогуць даведацца пра першую настаўніцкую семінарыю на Беларусі і яе заснавальніку Сямёне  Рак-Міхайлаўскім, пазнаёміцца з успамінамі даследчыка Баруншчыны Пятра Бітэль, паслухаць радкі з яго «Паэмы пра Баруны».

Экспазіцыя «Школа на мяжы ХХ стагоддзя» расказвае пра школьнае жыццё на мяжы дваццатага стагоддзя. Тут змешчаны школьныя падручнікі, вучнёўскія прылады працы, фатаздымкі і матэрыялы пра выпускнікоў розных гадоў.

Экспазіцыя «Шляхам часоў» расказвае пра асветніцкія традыцыі ў Барунах. Настаўніцкая семінарыя ў Барунах, дзейнасць сельскагаспадарчай школы ў вёсцы Антанова, фатаздымкі розных часоў прадстаўлены ўвазе наведвальнікаў.

Экспазіцыя «Першая сусветная вайна» знаёміць з падзеямі Першай сусветнай вайны на Баруншчыне, з гісторыяй подзвігу рускага экіпажа самалёта «Ілья-Мурамец».

Экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна» знаёміць з матэрыяламі аб Вялікай Айчыннай вайне і генацыдзе беларускага народа ў ваенны час. Вашай увазе будуць прадстаўлены  дакументы і ўзнагароды ўдзельнікаў вайны, табліцы страт насельніцтва і гаспадарак Ашмянскага раёна ў гады вайны, экспанаты ваеннага часу.

Экспазіцыя «Народная гаспадарка» знаёміць з матэрыяламі  аб адраджэнні народнай гаспадаркі пасля вайны. Тут  змешчаны дакументы, фотаматэрыялы аб перадавіках саўгаса.

Экспазіцыя «Ўстановы адукацыі Ашмянскага  раёна» знаёміць наведвальнікаў музея з гісторыяй стварэння і развіцця ўстаноў адукацыі Ашмянскага раёна. Школьныя альбомы, фатаздымкі будуць прадстаўлены вашай увазе.

Этнаграфічная зала складаецца з кутка ткачыхі і беларускай хаткі.

У кутку ткачыхі знаходзяцца кросны, калаўрот, прылады працы для ткацтва, вырабы з лёну і воўны, посцілкі-перабіранкі, абрусы, вышытыя вырабы.

Створаны макет беларускай хаткі, сабраны экспанаты ў выглядзе прылад працы сялянскага побыту.

Спасылкі на відэаролік

https://www.youtube.com/watch?v=ZQ4zG1eSn4U&feature=youtu.be

https://www.youtube.com/watch?v=flPua3vgGJ8

_____________________________________________________________________

Назва «Гісторыка-этнаграфічная экспазіцыя»

Установа  адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крэйванцаўская  базавая школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Крэйванцы, вул. Новая,     19а.

Тэл. 801593 72081

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 03.05.2005

Профіль Гісторыка-этнаграфічны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://kreyvanc.oshobr.by

Музейныя фонды Асноўны фонд: 38. Дапаможны: 10.

Усе экспанаты сабраныя ў жыхароў нашай мясцовасці: з вёсак Кібы, Крэйванцы, Маслаўшчына, Бяцюны і інш. Музейная экспазіцыя адлюстроўвае гаспадарчы ўклад і заняткі жыхароў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.

          Накірункі дзейнасці: арганізацыйна-метадычная, экскурсійная, даследчая, інфармацыйна-пазнавальная.

Праводзяцца абзорныя  і тэматычныя экскурсіі для вучняў, бацькоў, гасцей, даследаванне экспанатаў музейнай экспазіцыі. Экспазіцыя выкарыстоўваецца ў навучальна-выхаваўчым працэсе, у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, выставах, мерапрыемствах.  

Выхаваўчыя мерапрыемствы, якія праводзяцца з выкарыстаннем музейнай экспазіцыі, накіраваныя на выхаванне станоўчых адносін і захавання традыцый, звычаяў і абрадаў беларускага народа, звязаныя з адметнасцю нашай Крэйванцаўскай мясцовасці.   

Тэматыка музейных заняткаў даволі разнастайная, прысвечана памятным датам і падзеям, знакамітым людзям Ашмяншчыны, гістарычным мясцінам Беларусі.

Асобай цікавасцю карыстаюцца  гульні і віктарыны: «Медыяазбука. Рэчы хатняга ўжытку», «Сялянская праца ў прыказках і загадках», «Пісьменнасць: ад «А» да «Я». У апошні час стала традыцыяй правядзенне тыдняў музея.  

Музейныя экскурсіі: «Ручнік – сімвал беларускага народа», «Утульная хатка».

Раздзелы экспазіцыі: Прадметы для апрацоўкі ільну

Прадметы хатняга побыту

Саматканыя вырабы

_____________________________________________________________________

Назва «Пад стрэхамі прашчураў»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Навасёлкі, вул.  Цэнтральная, 58

Тэл. 801593 23452

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 20.04.2005

Профіль  Краязнаўча-этнаграфічны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://oshnov.schools.by/

Музейныя фонды Асноўны фонд: 460. Дапаможны: 189.

Гэта прадметы этнаграфічнага характару: лава, крэсла, этажэрка; і інструменты для рукадзелля: калаўрот, прасніца; ночвы, ступа, таўкач, вырабы з саломы (разнастайныя корабы, прасы металічныя, гліняныя збаны, тканыя і вышываныя вырабы: дываны, накідкі, карціны, вугалкі).

Ёсць экспанаты, прысвечаныя гісторыі школы: падручнікі, сшыткі, вучнёўскі дзённік 1955/1956 навучальнага года, рукапісныя альбомы, партфель, глобусы. У экспазіцыі, прысвечанай ваеннаму ліхалеццю, ёсць каска, ваенны білет, алюмініевы посуд, жалезны ліхтар. Ёсць шэраг дакументаў савецкай эпохі: камсамольскі білет, працоўныя кніжкі, граматы. 

Музейныя экскурсіі:

«5 значных месцаў малой радзімы»;

«Землякі – наш гонар»;

«Гісторыя Навасёлкаўскай сярэдняй школы»;

«Беларуская хата».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: машына швейная, абраз святога, крэсла, абрус тканы, ранец гімназіста, люстра ў драўлянай аправе, замок ад гарадскіх варот. Усе экспанаты выкарыстоўваліся жыхарамі в. Навасёлкі і   ваколіц у канцы ХІХ-пач. ХХст.

Экспазіцыі музея:

Першая экспазіцыя нашага музея «З жыватворчых крыніц». Да яе адносіцца  сялянская хата, у якой мы бачым мэблю: лава, крэсла, этажэрка; і інструменты для рукадзелля: калаўрот, прасніца; ночвы, ступа, таўкач,  вырабы з саломы (самыя разнастайныя корабы, прасы металічныя, гліняны збан, тканыя і вышываныя вырабы: дываны, накідка, карціны, вугалкі) –  усё, чым карысталіся і што зроблена рукамі нашых продкаў.

У раздзеле «Гісторыя школы» сабраны багаты матэрыял аб школе. Першая школа была адкрыта ў 1920 годзе графам Чапскім. Спачатку гэта была польская школа, затым – руская. У школе быў толькі адзін клас – 39 чалавек. У 1975 годзе быў пабудаваны новы будынак. У музеі сабрана вялікая колькасць фотаздымкаў, пісьмовыя прыналежнасці, значкі, газета «Піянер Беларусі» 1965 года, школьныя фартушкі.

У раздзеле «Землякі – наш гонар і слава» сабраны матэрыял аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Зусім нядаўна іх было трое: Бралкоўскі Станіслаў Юльянавіч, Жабінскі Міхаіл Іванавіч, Савіцкі Станіслаў Браніслававіч. На сённяшні дзень застаўся ў жывых толькі Бралкоўскі С.Ю. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі нашых рукадзельніц Варановіч Ліліі Уладзіміраўны, Беняшэвіч Алены Іванаўны і іх работы.

У раздзеле «Гісторыя калгаса» сабраны матэрыял аб арганізацыі калгаса. Першы калгас «Парыжская камуна» быў створаны ў красавіку 1941 года на тэрыторыі Куцавіцкага сельскага савета. Старшыня калгаса Якубеловіч Іван Францавіч. Калгас праіснаваў толькі 2 месяцы, пачалася вайна. Пасля вайны калгас быў адноўлены. Сёння – гэта кааператыўнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Ашмянскі світанак» (старшыня – Бурачэўскі Яўгеній Адольфавіч).

У 2022 годзе была створана экспазіцыя, прысвечаная ваеннаму ліхалеццю і генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Паверыць цяжка мне таму, што больш не прыйдзеш ты дадому…».     

                                  Спасылка на відэаролік https://www.youtube.com/watch?v=uTUf2bVdeKw     

_____________________________________________________________________

Назва «Царства цацак»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мураванаашмянкоўская сярэдняя школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Мураваная Ашмянка, вул.  Школьная, д. 29

Тэл. 801593 21802

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 05.12.2020

Профіль Гісторыка-краязнаўчы

Сайт музея https://sites.google.com/view/tsarstvo-igrushek/главная-страница

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://murowana.schools.by/pages/muzej-tsarstvo-igrushek

Музейны фонд  Асноўны фонд: 210.

У музеі прадстаўлены цацкі ХХ і XXI стагоддзяў і цацкі, выкананыя народным майстрам Ціхаміравай Ганнай Раманаўнай.

… Вы хочаце адправіцца ў незвычайны круіз? Пабываць за морамі і акіянамі, сустрэць світанак у краіне дракона, прайсці па пустынных пясках на вярблюдзе? Ці вас больш прыцягваюць часы сярэднявечча, часы пасяленцаў пасля ледніковага перыяду? А можа вы хочаце самі паўдзельнічаць у конкурсе нястрымных фантазёраў, пазмагацца ў спаборніцтве рыцараў, прайсці па подыўме або сваімі рукамі зрабіць мяккую цацку? Такую выдатную магчымасць ўвасобіць усе вашыя неверагодныя жаданні і фантазіі прадаставіць музей цацак «Царства цацак»…

Музейныя экскурсіі:

«Добры дзень, музей!»;

«Аглядная экскурсія ў музеі «Царства цацак»;

«Лялечных спраў майстар – Ціхамірава Ганна Раманаўна»;

«Яе імя насіў наш музейны пакой»;

«Приключения в стране игрушек»;

«Экскурсія ў музей «Царства цацак» – беларуская цацка»;

«Экскурсія ў музей мяккай цацкі»;

«Баявы і жыццёвы шлях ветэранаў»;

«Невычэрпныя крыніцы гісторыі Мураванай Ашмянкі;

«Крыштаф Мікалай Дарагастайскі»;

Пешаходная экскурсія па Мурашмянскаму краю.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

клоўн, 1989;

лялька, 1968;

лялька, 1971.

Экспазіцыя музея

Экспазіцыю, прадстаўленую ў музеі можна падзяліць на дзевяць тэматычных раздзелаў:

Лялечных спраў майстар – Ціхамірава Г.Р.

У раздзеле, прысвечаным Ціхаміравай Ганне Раманаўне, можна не толькі даведацца шмат цікавых фактаў пра народнага майстра, але і паглядзець відэаролік пра яе жыццё і дзейнасць.

Гісторыі ўзнікнення цацкі.

Раздзел дае магчымасць атрымаць уяўленне аб тым, калі і хто прыдумаў цацкі, як з’явілася першая цацка.

Такія розныя цацкі.

Раздзел распавядае пра цацкі і матэрыялах, з якіх робяць цацкі.

Казачныя героі.

Раздзел распавядае пра экспанаты, якія з дзяцінства кожнаму знаёмыя. Гэта цацкі-казачныя героі.

Жывёльны свет.

У раздзеле знаходзяцца цацкі-мяккія звярушкі. Гэты радзел знаёміць з рознымі відамі жывёл, іх знешнім выглядам.

Карцінная галерэя.

У гэтым раздзеле можна пазнаёміцца з карцінамі з шматкоў тканіны і даведацца пра тое, як ствараюцца такія карціны.

Беларускія лялькі.

У раздзеле можна не толькі даведацца шмат цікавых фактаў пра беларускія лялькі, але і паспрабаваць зрабіць ляльку сваімі рукамі.

Лялька.

Раздзел знаёміць з гісторыяй лялькі, вучыць гуляць з ёй.

Цацкі-сувеніры.

 _____________________________________________________________________

Назва «Музей Цудзенішскай сярэдняй школы»

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цудзенішская сярэдняя школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, в. Цудзенішкі, вул. Школьная,1

Тэл. 801593 20495

Час працы  Панядзелак, чацвер 8.30 – 15.30

                    Аўторак, серада 8.30 – 12.00

                    Пятніца 8.30 – 14.30

Дата адкрыцця 3.03.1990

Профіль Гісторыка-краязнаўчы.

Старонка музея на сайце становы адукацыі: https://oshcud.schools.by/pages/muzej

Музейны фонд Асноўны фонд: 525. Дапаможны фонд: 145.

На сённяшні дзень у экспазіцыі музея да паслуг наведвальнікаў цікавыя экспанаты, сабраныя ў некалькіх стэндах з умоўнымі назвамі: «Цудзенішская школа: учора і сёння», «Гісторыя нашага калгаса», «Наш край. Дакументы і факты», «Нашы землякі – удзельнікі вайны», «Воіны-інтэрнацыяналісты», «Прадметы гаспадарання і побыту», «Баністыка і нумізматыка».

Асноўныя формы работы: экскурсіі, вядзенне летапісу школы і мясцовага калгаса, вывучэнне архіўных матэрыялаў, папаўненне фонда музея, віктарыны, сустрэчы з ветэранамі, выпускнікамі.

Музейныя экскурсіі:

«Гісторыя нашай школы»;

«Гісторыя нашага калгаса»;

«Прылады працы і побыту»;

«Грошы Расійскай імперыі»;

«Наш край у гады Першай сусветнай вайны»;

«Выпускнікі школы – воіны-інтэрнацыялісты»;

«Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны».

 Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: манеты перыяду Расійскай імперыі (самая старая манета датуецца 1753 годам, 1 рубель 1896 г., 15 капеек 1876 г.), манеты буржуазнай Польшчы (10 злотых 1932 г., 5 злотых 1936 г., 5 злотых 1933 г. ), савецкія манеты (1 рубель 1970 г., 10 капеек 1967 г., 20 капеек 1967 г.); папяровыя грошы дарэвалюцыйнай Расіі (10 рублёў 1909 г., 500 рублёў 1912 г., 25 рублёў 1909 г.); польскія грошы (50 злотых 1932г., 100 злотых 1932 г., 25 злотых 1931г.).

Экспазіцыя музея складаецца з 8 раздзелаў:

«Нумізматыка». Прадстаўлены манеты розных гістарычных перыядаў.    

«Прадметы працы і  быту». У раздзеле знаходзяцца прадметы працы і быту беларускіх сялян. Вялікую цікавасць выклікае драўляная плеценая барана, зробленая без адзінага металічнага элемента.

        «Наш край у дарэвалюцыўны перыяд». Распавядаецца аб гісторыі населенага пункта ў дарэвалюцыйнага перыяд, пра жыццё сялян, пра гісторыю ўзнікнення храма ў в. Цудзенішкі. Цікавымі для наведвальнікаў з’яўляюцца фотаздымкі і дакументы ўдзельнікаў Руска-японскай вайны.

       «Наша мясцовасць у складзе Польшчы». Раздзел асвятляе падзеі і жыццё сялян з 1920 па 1939 гады.

       «Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны». Дакументы адлюстроўваюць акупацыйную палітыку нямецкіх улад. Фотаздымкі прысвечаны Скробаву Канстанціну Мацвеевічу, які ваяваў на фронце з першых дзён вайны, прымаў ўдзел у гераічнай абароне Севастопаля, цяжка паранены трапіў у палон, быў змешчаны ў канцэнтрацыйны лагер, збег, вярнуўся ў рады Савецкай Арміі, прымаў удзел у штурме Севастопаля, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, пасля вайны шмат год узначальваў нашу школу. Асколкі снарада ён прывёз з гераічнай севастопальскай зямлі.

       «Воіны-інтэрнацыялісты – выпускнікі школы». Раздзел прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам, былым вучням школы. Сярод тых, каго апякло полымя афганскай вайны і 6 выпускнікоў Цудзенішскай сярэдняй школы.

       «Гісторыя школы». На гэтым стэндзе адлюстравана вучоба і грамадскае жыццё вучняў і настаўнікаў у старым будынку школы. У 1967 годзе быў пабудаваны новы будынак.  

«Гісторыя калгаса». У раздзеле сабраны матэрыял аб арганізацыі  і дзейнасці  калгаса, дакументы, фотаматэрыялы аб перадавіках сельскай гаспадаркі.

_____________________________________________________________________

Назва «Беларуская хатка»

Установа  адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Граўжышкоўская  базавая школа»

Адрас Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аг. Граўжышкі, вул.  Савецкая  8а 

Тэл.  801593 20252 

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 07.09.2010

Профіль Этнаграфічны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі https://gravzhishki.schools.by/pages/veptq;

Старонкаў сацыяльных сетках grav_school.

Музейныя фонды Асноўны фонд: 122.

Першым кіраўніком музея была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лашкоўская Людміла Ўладзіміраўна. Асноўны накірунак дзейнасці – краязнаўства.

Музейныя экскурсіі: «Таямніцы беларускай хаты», «Ручное ткацтва», абзорныя экскурсіі «У музеі», музейныя ўрокі «Мы беларусы», «Шчапанавіцкае гарадзішча. Археалагічны помнік «Курган».

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:Серп – дар 1995 г., рэшата – дар 1995 г., калаўрот – дар 1995 г., вагі – дар 2023     г., жорны – дар 1995 г., ступа і ступка – дар 1995 г., прасы – дар 2007 г. Усе экспанаты выкарыстоўваліся жыхарамі в. Граўжышкі і ваколіц у канцы ХІХ-пач. ХХ ст. Экспазіцыі: «Праца хлебароба» – этнаграфічныя прадметы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю дазваляюць прадставіць працу продкаў. Расстаўлены па праваму боку пакоя (хаты) так, што магчыма разгледзець, памацаць рукамі (знаходзяцца серп, ільномялка, ільночасалка).

«Ткацтва» – прылады для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах – калаўрот, самапрадка, прасніца, бѐрда працягваюць экспазіцыю                  «Праца хлебароба» і даюць магчымасць пазнаёміцца з працай жанчын.

«Гліняны посуд» – збан, гліняныя талеркі і кубкі атрыманы ў дар у 2001 г. і размяшчаны на драўляных паліцах, а таксама на стале разам з самаварам.

«Сельскія рамёствы» – цікавыя прадметы з бяросты і лазы, плеценыя кашы, шкатулка, этажэрка і куфар. Расстаўлены па праваму боку ад печы.«Убранства сялянскай хаты пачатку ХХ ст.» – экспазіцыя прысвечана сялянскаму быту першай паловы ХХ ст. Небагаты інтэр’ер хаты: стол, зэдаль, стул, куфар, ложак засланы тканай посцелкай. Са столі звісае саламяны павук. Да столі прымацавана драўляная люлька ў якой спіць «дзіця».

 Спасылка на відэаролік  https://gravzhishki.schools.by/pages/veptq

_____________________________________________________________________

Назва «Гісторыя піянерскага руху Ашмяншчыны »

Установа адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Ашмянскі цэнтр  

творчасці дзяцей і моладзі»

Адрас Гродзенская вобласць,  г. Ашмяны, вул. Савецкая, 41

Тэл. 801593 24074

Час працы па дагаворанасці

Дата адкрыцця 18.04.2016

Профіль Гістарычны

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://ctdim.oshobr.by

Музейныя фонды Асноўны фонд: 139. Дапаможны фонд: 15.

Сабраны  матэрыял аб развіцці піянерскага руху з 30-х гадоў  і  па  цяперашні час.

Савет музея  прымае ўдзел у рэалізацыі  раённага  адукацыйнага краязнаўчага праекта «ЦЕНТР: Знай Край». Праект прадугледжвае разнастаўныя па форме і зместу музейныя  заняткі і  мерапрыемствы.

Для прыцягвання большай лічбы наведвальнікаў, папулярызацыі дзейнасці музея разпрацаваны інфармацыйны буклет, рэкламны калаж, відэаролік.

Інфармацыя аб  дзейнасці музея размешчана на сайце цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, на старонках газеты «Ошмянский вестник».

Музейныя экскурсіі:

«Гісторыя піянерскага руху Ашмяншчыны»;

«Гісторыя школьнай формы»;

«Цэнтр творчасці ўчора і сёння»;

«Узорныя студыі Цэнтра творчасці»;

«Піянерскія сімвалы»;

«Жыццё сучасных піянерскіх дружын раёна».

Найбольш каштоўны музейны прадмет

«Летапіс  Ашмянскай піянерскай арганізацыі». Месца  і год вытворчасці: г. Ашмяны, Дом піянераў, вул. Міцкевіча, 44,1961 год.

У  альбоме апісваецца адкрыццё Дома піянераў у 1958 годзе, указана колькасць кружкоў, прозвішча кіраўнікоў. Таксама у альбоме размешчаны фатаграфіі жыцця піянераў, работа кружкоў з 1958 па 1961 гады. Падрабязна расказана аб святкаванні 40-годдзя  камсамола Беларусі, пералічаны прозвішча кіраўнікоў  Дома піянераў.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

«Гісторыя піянерскага руху Ашмяншчыны ў 1939-1953 гг.» У першым раздзеле расказваецца  аб гісторыі піянерскага руху Ашмяншчыны ў 1939-1953 гадах: аб стварэнні першых піянерскіх атрадаў у школах горада і раёна, аб першых піянерах і іх рабоце.

«Гісторыя піянерскага руху Ашмяншчыны ў 1954-1989 гг.»  Тут прадстаўлены матэрыял аб піянерскіх злётах, святкаванні пяцідзесяцігоддзя піянерскай арганізацыі.

«Майстэрства важатых». Раздзел знаёміць наведвальнікаў з важатымі раёна, конкурсах важатскага майстэрства.

«Грамадскае аб’яднанне «Беларуская Рэспубліканская піянерская арганізацыя» і жыццё сучасных піянерскіх дружын раёна». Раздзел прысвечаны  грамадскаму аб’яднанню «Беларуская Рэспубліканская піянерская арганізацыя» і жыццю сучасных піянерскіх дружын раёна.

У выставачнай зале знаходзяцца работы з лёну, папье-маше педагогаў і вучняў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Чароўны куфэрак» і узорнай студыі выяўленчага мастацтва  цэнтра творчасці  дзяцей и моладзі.

Спасылка на відэаролік https://disk.yandex.ru/i/WxJTWO5OrrWAxg      

    

_____________________________________________________________________