Паважаныя хрысціяне, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня! ✨
Ад імя тырысцка-інфармацыйнага цэнтра і ФСК прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння!
Каляднае свята вяртае нас да вытокаў векавых духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Сёння яны дапамагаюць захоўваць грамадзянскі мір у грамадстве, выхоўваць маладое пакаленне ў духу сапраўднага патрыятызму і павагі да сямейных каштоўнасцяў.
Гэтае свята асвятляе жыццё мiльёнаў людзей святлом веры, надзеі і любові. Божае Нараджэнне раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне, аб’ядноўвае сем’і, падахвочвае шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для каталіцкіх вернікаў Ашмяншчыны сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін.
Хай жыватворнае святло Нараджэння Хрыстова азарае вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах. І хай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі.