Мілыя жанчыны!
Віншуем вас з цудоўным вясновым святам — 8 сакавіка!
Няхай гэта вясновае свята прынясе новыя мары і здзяйсненні, а ласкавае сонейка напоўніць кожны дзень святлом і цяплом, душэўным спакоем і радасцю! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, натхнення, кахання, сямейнага шчасця і дабрабыту!
Няхай жыццё будзе букетам з кветак радасці, пяшчоты, дабраты і павагі!
З найлепшымі пажаданнямі,
каманда Ашмянскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.