ПОМНІКІ АХВЯРАМ ХАЛАКОСТУ Ў АШМЯНСКІМ РАЁНЕ

Новости

У Ашмянскім раёне ўстаноўлены тры помнікі забітым яўрэям раёна:

в. Талмінава (Гродзінскі сельсавет)

За 1 км на поўдзень ад вёскі, каля лесу (былы хутар Углеева або Аглейбы). Пахаваны 700 мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Помнік пастаўлены ў 1950 г., рэканструяваны ў 1967 і 1995 гг. На мемарыяльнай пліце надпіс (на беларускай і яўрэйскіх мовах): «Вечная памяць 700 яўрэяў Ашмян, Смаргоні, Гальшан, Крэва і іх ваколіц, расстраляных фашыстамі і іх хаўруснікамі 21.11.1942 г.».

в. Ягелаўшчына (Жупранскі сельсавет)

За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Люгоўшчына або Бартэлі. Пахаваны 573 мірныя жыхары (на мемарыяльнай дошцы іншая лічба) г. Ашмяны, якія 03-04.07.1941 г. расстралялі нямека-фашысцкія захопнікі. Стэла пастаўлена ў 1958 годзе. На мемарыяльнай дошцы, устаноўленай 08.07.1997 г. , надпіс (на рускай і яўрэйскай мовах): «Вечная памяць 1200 яўрэям — жыхарам Ашмян, расстраляным нямецкімі фашыстамі і іх памагатымі 26 ліпеня 1941 г.»

За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва урочышчы Ройста. Насыпаны ў 1967 г. на магіле 353 жыхароў г. Ашмяны (старых, жанчын, дзяцей), якіх 04.07.1941 г. расстралялі нямецка -фашысцкія захопнікі.
У 2020 годзе быў усталяваны новы помнік.

#Ашмяны #Ошмяны #Ашмяншчына #visit_oshmyany_region #Ašmena #Oszmiana #Ashmyany #Ошмянский_район #ОшмянщинаТуристическая #АшмяншчынаТурыстычная

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий