У межах былога панскага двара ўзвышаецца маляўнічы пастамент помніка, каля якога прытуліліся каменныя калоны агароджы. Пры сустрэчы мясцовыя жыхары ўзгадвалі, што помнік быў прысвечан Святому Яну. Больш дакладна – каталіцкаму святому і пакутніку Яну Непамуцкаму. Пра тое нагадваюць барэльефы з чатырох бакоў пастамента, на якіх змешчаны сцэны з жыцця аднаго з шанаваных святых рымска-каталіцкага касцёла. На адной з кампазіцый Святы Ян спавядае каралеву Зоф’ю, на другім паказаны мост праз Влтаву ў Празе, на іншым скідваньне святога з маста ў раку. Лічылася, што Ян Непамуцкі быў нябесным заступнікам усіх тых, хто спавядаўся, абараняў людзей ад прыродных катаклізмаў. Жыццё яго мела шмат агульнага з воднай стыхіяй. Пры пажарах святы як быццам абараняў вадой гаспадарчыя і жылыя пабудовы.У гэтым крыецца разгадка, чаму помнік быў узведзены на дарожным скрыжаванні каля сядзібы. У другой палове 19 стагоддзя некалькі пажараў знішчалі дашчэнту гаспадарчыя будынкі і жыллё маёнтка. Таму навапольскі гаспадар Напалеон Адахоўскі пабудаваў помнік Яну Непамуцкаму, які з гэтага часу стаў выконваць ролю заступніка маёмасці ад пажараў.
📍в. Наваполле, Кальчунскі с/с
Геаграфичныя каардынаты 54.365021, 25.91822