НОЧ ВАЎКОЎ АНЛАЙН І Ў ЛЕСЕ-ДАЛУЧАЙСЯ!

Афиша

Хочаш трапіць на след ваўка і разабрацца ў акалічнасцях яго жыцця?  Паехалі 27 лютага на Ноч ваўкоў!

Толькі ўяві, як цудоўна будзе прабавіць час з сям’ёй ці сябрамі на прыродзе, пасядзець ля вогнішча ў зімовым лесе, схадзіць на экскурсію ў пошуках ваўчыных слядоў, паслухаць гісторыі пра жыццё гэтых дзіўных драпежнікаў! 

У Белавежскай пушчы збярэцца каманда праекта vouk.by, каб весці жывую трансляцыю мерапрыемства. Толькі тут можна будзе ўбачыць адзін з нашых дакладаў ужывую. 

На адной з аграсядзіб можна будзе ўбачыць ваўкоў, на другой – паглядзець спектакль пра Белавежскую пушчу, на трэцяй – зварыць варэнне з хваёвых шышак! Спіс цікавостак вялікі, глядзі па спасылцы і рэгіструйся wolfnight.vouk.by

А лекцыі ад экспертаў з Беларусі, Ірландыі, Германіі і ЗША можна паглядзець анлайн! 

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий