Помнік ЮНЕСКА на Ашмяншчыне

Новости

У Беларусі ўсяго некалькі матэрыяльных аб’ектаў, якія ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. А калі дакладней, іх усяго чатыры. Ёсць яшчэ спіс нематэрыяльнай спадчыны, а таксама кандыдаты на ўключэнне.

Дуга Струвэ ў в. Тупішкі

Дуга Струвэ — ўяўляе сабой  сетку з 265 геадэзічных пунктаў, працягласцю 2820 км ад Паўночна-ледавітага акеана да Чорнага мора, якая праходзіць праз 10 краін свету.

Дуга стваралася  з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Вымярэнне вялося на працягу 40 гадоў, з 1816 па 1855 гады.

Работы праводзіліся пад кіраўніцтвам вядомага рускага

астранома, акадэміка, першага  дырэктара Пулкаўскай асерваторыі Васіля Струвэ(1794-1864).  Удзельнічаў у гэтай адказнай навуковай экспедыцыі  і  ураджэнец Ашмяншчыны, вучоны Іосіф Ходзька, географ і геадэзіст.  З 31 пункта, закладзенага на тэрыторыі Беларусі ў XIX стагоддзі, сучасныя беларускія геадэзісты знайшлі і ўзнавілі месцазнаходжанне  19-ці. Пяць з іх  былі ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай првроднай спадчыны ЮНЭСКА. Адзін знаходзіцца ў Ашмянскім раёне. Гэта пункт Тупішкі (мясцовая назва – Цюпішкі).

         З матэрыяламі, дакументамі пра Дугу Струвэ, аб жыцці і дзейнасці В. Струвэ, І. Ходзькі, аб гісторыі ўзнікнення памятніка, адкрыцці геадэзічнага пункта на цюпішскай гары і інш., можна пазнаёміцца ў музеі Дугі Струвэ.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий