Запрашаем вас на адну з самых чароўных летніх падзей — святкаванне Купалля ў атмасферы старадаўняга Гальшанскага замка!

У праграме свята:
урачыстае адкрыццё;
выступленне музычнага тэатра «Рада» (г. Гродна);
майстар-класы па побытавых танцах;
запальванне Купальскага вогнішча;
выступленне народнага вакальнага ансамбля «Мельніца»;
канцэртная праграма Яўгена Андрыцы і Вольгі Трэфілавай;
відовішчнае вогненнае і неонавае шоу.
Для гасцей свята будуць працаваць атракцыёны і забаўляльныя пляцоўкі, вулічнае кафэ, тэматычныя фотазоны, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў і майстроў.
Кошт квіткоў:
дзеці да 5 гадоў — бясплатна;
дзеці да 15 гадоў — 10 руб.;
дарослыя — 20 руб.
Прыходзьце ўсёй сям’ёй, каб разам сустрэць самую таямнічую і рамантычную ноч лета, акунуцца ў беларускія традыцыі, патанчыць каля вогнішча і атрымаць незабыўныя ўражанні!




