Кожны месяц у Беларусі прысвечаны аднаму з 13 відаў турызму. Кастрычнік пройдзе пад знакам рэлігійнага турызму, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
«Беларусь-краіна з багатай гісторыяй і глыбокімі рэлігійнымі каранямі. Тут на працягу стагоддзяў мірна суіснавалі і развіваліся розныя канфесіі, пакінуўшы пасля сябе багатую і разнастайную спадчыну, — адзначылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. — У Рэспубліцы прадстаўлена каля 1,4 тыс. рэлігійных аб’ектаў, уключаных у турыстычныя маршруты, з іх 400 знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, 50 — у Гомельскай, 460 — у Гродзенскай, 123 — у Мінскай, 69 — у Магілёўскай і 20 — у Мінску».
За мінулы год у краіне праведзена больш за 7 тыс.экскурсій па аб’ектах рэлігійнага турызму, распрацавана або абноўлена каля 130 экскурсійных маршрутаў рэлігійнай тэматыкі.