Інфармацыя для турыстаў і гасцей раёна!

Афиша Новости

​Турыстычны інфармацыйны цэнтр паведамляе: калі вы плануеце свае выхадныя на пачатку мая, абавязкова ўключыце ў маршрут адзін з самых містычных і прыгожых аб’ектаў нашага краю.

​Філіял «Гальшанскі замак» чакае наведвальнікаў у святочныя дні па падоўжаным графіку.

​Рэжым работы на 1, 2 і 3 мая: з 10:00 да 19:00

​Гальшанскі замак — гэта не проста руіны, гэта жывая гісторыя, якая адкрываецца кожнаму, хто завітае да яго муроў. Запрашаем правесці майскія святы з карысцю, цікавасцю і ў асяроддзі архітэктурнай спадчыны.

Плануйце свой візіт загадзя!

Будзем рады бачыць вас у Гальшанах.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий