ГІСТОРЫК, КРАЯЗНАЎЦА, ДАСЛЕДЧЫК. 89 ГОД ТАМУ НАЗАД НАРАДЗІЎСЯ КОРЗУН ЭДУАРД СЯМЁНАВІЧ

Новости

Гісторыц, краязнавец, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ. Нарадзіўся 28.02.1932 г. у в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) атрымаў накіраванне ў Ашмянскі раён і ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях быў звязаны з Гальшанамі, дзе ён больш за 20 гадоў быў дырэктарам мясцовай сярэдняй школы.

Краязнаўчай дзейнасцю пачаў займацца з 1962 г. Выязджаў працаваць у бібліятэкі і музеі Вільні, Мінска, Гродна, Маладзечна, вёў перапіску з бібліятэкамі і музеямі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, сустракаўся са старажыламі, славутымі землякамі, распрацаваў памятку і арганізаваў збор экспанатаў вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, удзельнічаў у археалагічных раскопках. Гісторыя Гальшан вызначыла яго кірунак у краязнаўстве. Сабраны матэрыял дазволіў яму стварыць у школе гісторыка-краязнаўчы музей (1963) і выдаць кнігу “Гальшаны” (Мн., 1987).

У 1971 г. быў удзельнікам ВДНГ у Маскве па тэме “Роля краязнаўчай работы ў выхаванні патрыятызму”, дзе атрымаў бронзавы медаль. Выступаў з дакладамі на навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць” (1993), на канферэнцыі, арганізаванай клубам “Гальшанскі замак” (1997). Выбіраўся дэлегатам на з’езд Беларускага краязнаўчага таварыства, рыхтаваў артыкулы для “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, друкаваўся ў часопісе “Народная асвета”, у абласной і раённай газетах.

Сёння справу Эдуарда Сямёнавіча працягвае яго жонка Яніна Іванаўна, якая беражліва захоўвае багатую спадчыну гальшанскага краю і памнажае справу мужа, праводзіць экскурсіі, а таксама рыхтуе экскурсаводаў.

У памяць аб Э.С.Корзуну яго імем названы гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай СШ.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий