Гальшанскі замак запрашае наведвальнікаў!

Новости
Мураваны замак у мястэчку Гальшаны ўзведзены Паўлам Стэфанам Сапегам у першай палове 17 стагоддзя. Кампазіцыйна ён уяўляе сабой прамавугольны (88,6 х 95,6) будынак. Жылыя карпусы з стройнымі шасцікантовымі вежамі на вуглах утваралі замкнёны квадратны двор. Аснову абароны Гальшанскага замка складалі земляныя магутныя валы і вадзяныя равы, што акружалі замак. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка, размяшчалася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.
 
 
Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае галандскія замкі, што сведчыць аб моцным уплыве галандска-фламандскай архітэктуры. У замку налічвалася шмат пакояў і вялікая квадратная зала з чатырма калонамі. Сцены ўпрыгожвалі фрэскі і ляпніна. Уздоўж сцен размяшчаліся партрэты роду Сапег, жывапіс, зброя. Вітражныя вокны выходзілі на ўнутраны двор, у пакоях былі прыгожая мэбля, залатыя і бронзавыя падсвечнікі. Каштоўнасцю замка была вялікая бібліятэка. Замак меў сістэму ацяплення, а таксама разгалінаваныя падземныя хады.

 

У нашы дні замак прыцягвае ўсіх аматараў гісторыі і сярэднявечных таямніц. Дзякуючы пісьменніку Уладзіміру Караткевічу і яго раману «Чорны замак Альшанскі» існуе рамантычнае паданне пра Белую панну і Чорнага манаха, якія апоўначы блукаюць па замку.

Штогод пляцоўка ля руін становіцца месцам правядзення яскравых і шматлюдных культурных мерапрыемстваў.

 

Загадкавы сведка сівой даўніны замак Сапег чакае сустрэчы з вамі!

❗Філіял «Гальшанскі замак» прапану тэматычныя экскурсіі па экспазіцыі:

Экскурсія «Род Caпeгaў»

Сапегі- старажытны магнацкі роз герба «Ліс». У пачатку XVII ст. яны сталі ўладальнікамі Гальшан. Экскурсія знаёміць наведвальнікаў з біяграфіяй прадстаўнікоў рода Сапегаў: уладальніка і ініцыятара будаўніцтва Гальшанскага замка Паўла Стэфана Сапегі «Сіняй барады Вялікага княства Літоўскага» і яго знакамітых родзічаў Тамаша і Яна Фрэдэрыкі.

Містычная экскурсія «Паданні зямлі Гальшанскай»

Гальшанскі замак… руіны рэзідэнцыі рода Сапегаў, ён нібыта чакае падарожніка ў густых зарасніках, ад чаго бяжыць непрыемны халадок, і толькі маляўнічыя руіны нагадваюць аб былой велічы замка. 

Падчас экскурсіі, вы прыадкрыеце заслону таямніц з містыкай і загадкавымі з’явамі замка і Гальшан: даведаецеся дзе жаве Чорны манах і каму з’яўляецца Белая панна, што адбывалася з жонкамі Паўла Стэфана Сапегі, хто да гэтага часу меле муку ў старым драўляным млыне і якія існуюць легенды пра Гальшанскае гарадзішча.

Экскурсія «Гальшанская кафля»

Знаёміць наведвальнікаў з вядомай «Гальшанскай кафляй», фрагменты якой знойдзены падчас археалагічных раскопак на замкавай тэрыторыі дэманструюцца ў экспазіцыі Паўночнай вежы. Вы даведаецеся пра розныя віды кафлі, якія выкарыстоўваліся ў памяшканнях замка і манастыра, і убачыце эксклюзіўны фрагмент «Гальшанскай кафлі», які дапамог зрабіць канчатковую рэстаўрацыю геральдычнай кафлі часоў Паўла Стэфана Сапегі.

Замовіць экскурсію па экспазіцыі Паўночнай вежы і мястэчку Гальшаны можна па тэлефонах:

Тэлефоны: 8 (01593) 23489; 76752, +375 (29) 1484376; тэатралізаваную гульнявую праграму «Соф’я запрашае» па тэлефонах: 8 (01593) 23298, +375 (29) 1019188, +375 (29) 9397856.

📍Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, 64

Геаграфічныя каардынаты: 54.251668,26.020368

Фота Ашмянскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра. 

 
Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий