Гальшанскае гарадзішча

Новости
Гісторыка-культурная каштоўнасць Гарадзішча перыяду сярэднявечча, 12-14, 15-18 стагоддзя.
Месцазнаходжанне: 1,5 км на паўночны ўсход ад Гальшан.
Мяркуецца, што тут размяшчаўся летапісны замак першых уладальнікаў гэтых земляў князёў Гальшанскіх.
Гальшанскае гарадзішча, абвеянае легендамі і міфамі, згадваецца ў літаратуры і творах, намалявана на карцінах і гістарычных гравюрах.
                         Геаграфічныя каардынаты: 54.273004, 26.034833
 
Легенды пра Гальшанскае гарадзішча
 
ПРА МАРЫЛЮ І ГАРАДЗІШЧА
 
Гэта было даўно. У ваколіцах Гальшан быў калісьці горад, а на месцы гарадзішча стаяў вялікі прыгожы замак. У замку жыла дзяўчына, якую звалі Марыля. Бацькі ў яе не было – ён памёр, калі Марыля была малая. Маці Марылі была багатая: мела шмат зямлі, лясы, статкі.
 
Так здарылася, штот Марыля пакахала вясковага хлопца Антося. Бацькі Антося былі бедныя. Калі маці Марылі даведалася, што дачка кахае бедняка, яна вельмі раззлавалася: “Не будзе гэтага!” – злосна сказала яна і забараніла Марылі сустракацца з Антосем. Марыля плакала, прасіла ў маці дазвол павянчацца, але маці стаяла на сваім. Аднак маладыя рашылі зрабіць па-свойму. У адзін з дзён яны паехалі вянчацца тайком. Нехта сказаў пра гэта маці, тая не магла змірыцца, што яе дачка стане жонкай бедняка, і пры вялікім натоўпе грамадзян, ускінуўшы рукі ўгору, закрычала: “Няхай яны праваляцца разам з гэтым горадам!” І тут адбылося цуда. Стала цёмна, нешта загуло, страсянулася зямля – і ўвесь горад разам з яго жыхарамі праваліўся пад зямлю. На тым месцы пасля з’явілася гара, якая ў нас завецца Гарадзішчам, а вакол на невялікай адлегласці ад гэтай гары раскінуліся ўзгоркі, якія калісьці нібыта былі дамамі горада.
 
ЛЕГЕНДА АБ ГАРАДЗІШЧЫ І СКАРБЕ
 
Здарылася гэта ў 50-х гадах XIX стагоддзя ў Гальшанах. Селянін Людвік Гарадзецкі выехаў на досвітку араць сваю палоску каля гарадзішча. Араў ён, араў, ды стаміўся конь і ён сам. Сеў адпачыць на мяжу. А сонца ўжо паднялося, стала саграваць. Задрамаў Людвік і ў сне ўбачыў прыгожую жанчыну, якая звала яго да сябе, абяцаючы вялікія багацці. Ён прачнуўся і пайшоў за жанчынай. Прайшоў лагчыну, наблізіўся да гары. Сярод кустоў раптам убачыў вялікую адтуліну. Ступіў ўніз і апынуўся ў касцёле. Жанчына вяла яго за сабой. У кутку стаяў куфэрак са скарбамі. Чаго там не было! Жанчына сказала, што можа ўзяць адтуль колькі хоча і ісці, але не аглядацца. Пашкадаваў Людвік, што няма якога-небудзь мяшка ці вялікіх кішэняў. Стаў сыпаць за рубашку, падпярэзаную вяровачкай. Набраў столькі, колькі магло там змясціцца, колькі мог падняць. Стаў выходзіць праз адчыніўшыяся перад ім дзверы. Рады быў, хваляваўся. Ды, на табе, выходзячы наверх, зачапіўся. Дзверы і прыхлопнуліся, зашчаміўшы палу яго адзення. Людвік ад нечаканасці аглянуўся. І тут жа пачуў за дзвярыма голас жанчыны: “Пагубіў ты мяне!” Узятыя багацці раптам за рубашкай ператварыліся ў каменьчыкі. Заплакаў Людвік, што не здзейснілася яго мара аб багацці.
 
Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany
Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий