Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з самым цэнным экспанатам- абразом святой Тэрэсы, напісаным у 1810 годзе. Кіраўнік цэнтра паведаміла гісторыю абраза. Акрамя гэтага кожны змог пазнаёміцца з прадметамі быта, хатнім укладам жыцця нашых дзядоў і прадзедаў. Экскурсавод расказала аб рэлігійных абрадах якія падтрымлівала кожная сям’я падчас святкавання Божага Нараджэння. Былі праведзены майстар-класы па ткацтву палавікоў і валянню валенкаў. Валянціна Казіміраўна, кіраўнік цэнтра звярнула асаблівую ўвагу прысутных на тое, што палавікі ткаліся гаспадынямі перад надыходам Каляд і выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання пакоя ў дзень Божага Нараджэння.
А што датычыцца валенкаў, то іх валялі таксама да Каляд, каб у час калядавання быць у новым абудку. Гэта была адна з прымет для багацця ў новым годзе.