Партрэты Галіны Папярэцкай (Флоры) — гэта заўсёды пра асаблівае святло і глыбіню. На гэты раз мадэлямі для работ сталі дзеці, навучэнцы Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Гэта выдатная нагода пабачыць свет вачыма мастака і адчуць шчырасць дзіцячых вобразаў.
Дзе: Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча
Калі: выстава працуе з 17 сакавіка.
Да сустрэчы там, дзе жыве натхненне!




