У нядзелю, 22 кастрычніка, з 09.00 па вул. Першамайскай і плошчы 17 верасня ў Ашмянах пройдзе восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш з удзелам арганізацый аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, фермерскіх гаспадарак, гандлю і іншых арганізацый, якія вырабляюць тавары народнага спажывання, а таксама фізічных асоб, якія вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.
Да продажу будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая, садавінагароднінная, мясная і рыбная прадукцыя, мёд, харчовыя і нехарчовыя тавары.
Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць кірмашовыя мерапрыемствы!