Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча запрашае на аглядныя экскурсіі па Ашмянскаму краю

Новости
“Горад над ракой Ашмянкай”

Экскурсія пачынаецца ад цэнтральнай плошчы горада, дзе бралі свой пачатак асноўныя вуліцы Ашмян, сваё месца на плошчы займалі дзяржаўныя ўстановы, ратуша, рынак, а акружалі плошчу храмы — сведкі старажытнай гісторыі.

Храм Уваскрасення Хрыстова ўзведзены ў 1883 г. на месцы дамініканскага касцёла Святой Троіцы. Будынак храма арганічна ўпісваецца ў гістарычны цэнтр горада і дае магчымасць захаваць цэлы
фрагмент гарадской забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Сёння, як і ў былыя часы, касцёл Святога Міхаіла Архангела з’яўляецца дамінантай архітэктурнай забудовы гарадскога цэнтра, а яго вежы даўно сталі сімвалам горада і арыенцірам для многіх падарожнікаў.

Сінагога пабудавана ў стылі класіцызму на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў з характэрным мінімумам дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення.

“Сцяжынкамі Францішка Багушэвіча”

Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з гісторыяй жыцця класіка беларускай літаратуры Ф.К.Багушэвіча. Экскурсія пачынаецца з экспазіцыі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К.Багушэвіча, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы паэта. У мястэчку Жупраны, на цэнтральнай плошчы ўсталяваны помнік паэту скульптара Заіра Азгура. Побач з касцёлам Святых Апосталаў Пятра і Паўла, фундатарам якога быў і Багушэвіч, знаходзяцца могілкі, дзе паэт пахаваны.

“Скарбы зямлі Ашмянскай”

(Маршрут Баруны-Гальшаны-Ашмяны)

Экскурсія знаёміць нас з мястэчкам Баруны, якое з’яўлялася цэнтрам
асветніцтва на Ашмяншчыне. На плошчы ўзвышаецца велічны касцёл у імя Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Ён з першага погляду прыцягвае ўвагу сваёй асіметрычнасцю, плаўнасцю ліній і манументальнасцю. Тут знаходзіцца ікона Маці Божай Барунскай, якая лічыцца цудадзейнай. У храме знаходзіцца крыніца са святой вадой. У Барунах вы наведаеце могілкі Першай сусветнай вайны і перапахаванне экіпажа самалёта No16 «Ілля Мурамец».

Потым мы пазнаёмімся з традыцыяй шанавання валуна “Нявесцін камень”, а далей наша падарожжа ляжыць праз пункт “Тупішкі” Дугі Струвэ да рэзідэнцыі Паўла Стэфана Сапегі ў мястэчку Гальшаны,
і завершыце вы яго ў старажытным горадзе Ашмяны, вядомым з 1341 года.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий