АШМЯНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ІМЯ Ф.К. БАГУШЭВІЧА ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У АКЦЫІ «НОЧ МУЗЕЯЎ»

Афиша

Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» — сапраўднае свята для прыхільнікаў музейнага мастацтва!

Гэтае свята ахінутае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі і яркімі ўражаннямі. І, вядома, акцыя –гэта падзея, якае аб’ядноўвае музеі і дазваляе зрабіць музейную прастору крыху бліжэй да наведвальніка.

У гэтым годзе ноч ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча пройдзе пад дэвізам “Ці ж нам жыць у маркоце?!”.

Імпрэза адбудзецца 18 мая, пачатак а 20-й гадзіне.

У праграме:

— “Фэстываль эпохі дэфіцыту”- праца інтэрактыўных пляцовак .

— Начны музейны квэст “Што ў чамаданчыку дылетанта?” (падарожжа па музейнай экспазіцыі з экскурсаводам- невідымкай).

— Канцэртная праграма “…І лашчыць душу саксафон”.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий