У 15-ы раз Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча далучаецца да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Гэтую ноч музей прысвячае Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
❗У 2025-м годзе мы выходзім за межы музея і арганізуем тэатралізаваны квэст па старых вуліцах нашага горада.
Для вас падрыхтаваны нечаканыя сустрэчы з адпаведнымі персанажамі і цікавыя заданні: вы зможаце дапамагчы параненаму салдату, перадаць партызанскія лістоўкі, ці зашыфраваць тэкст азбукай Морзэ.
Пасля квэсту ўсіх ўдзельнікаў чакаюць салдацкая каша, песні пад гармонік ды ўспаміны сведкаў ваенных падзей ва ўтульнай атмасферы музея.
Чакаем вас 16 мая (пятніца) у 18.00 на 📍пляцоўцы каля музея.
Цёплая вопратка і добры настрой абавязковыя!
УДЗЕЛ У МЕРАПРЫЕМСТВЕ БЯСПЛАТНЫ!