Ашмяншчына на выставе «Мая Беларусь»!

Новости

Наш край годна прэзентаваў сваю багатую гісторыю і турыстычны патэнцыял на маштабнай рэспубліканскай выставе!

​Прадстаўляў Ашмянскі турінфацэнтр наш спецыяліст па турызме Уладзіслаў Якубель. Ён не проста дзяліўся карыснай інфармацыяй, а дапамог кожнаму госцю адчуць сапраўдную атмасферу нашага краю — ад містычных легенд Гальшан да велічнай архітэктуры Ашмяншчыны. 

​Прыемна адзначыць, што на выставе панавала атмасфера сяброўства і падтрымкі: на фота разам з Уладзіславам — нашы цудоўныя калегі з Карэліцкага турінфацэнтра. Гродзенская вобласць заўсёды разам! 

​Мы прывезлі з выставы не толькі шмат прыемных знаёмстваў, але і ўпэўненасць: Ашмяншчына — гэта пункт на карце, які павінен наведаць кожны беларус! 

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий