Вясна — ідэальны час, каб змяніць аўтамабіль ці аўтобус на двухколавы транспарт. Гэта не толькі карысна для здароўя, але і выдатная магчымасць пабачыць наш край з новага ракурсу!
Калі ў вас няма ўласнага ровара — не праблема. На базе Ашмянскага фізкультурна-спартыўнага клуба працуе пункт пракату.
Дзе шукаць?
г. Ашмяны, вул. Савецкая, 1 (РФСК)
Кошт паслуг (за 1 гадзіну):
4.00 BYN — дарослы ровар
3.00 BYN — дзіцячы ровар
2.00 BYN — шлем і накаленнікі
Рэжым працы:
Пракат працуе штодзень з 08:00 да 21:00.
Запісацца можна па тэлефонах:
Панядзелак: +375 (44) 774-89-00 (Шэпет І.В.)
Аўторак: +375 (44) 787-56-66 (Раткевіч С.І.)
Серада: +375 (29) 634-10-23 (Давідовіч П.М.)
Чацвер: +375 (44) 774-99-57 (Шукелойць Н.М.)
Пятніца: +375 (29) 111-83-05 (Шабановіч О.А.)
Гарадскі нумар: 8 (01593) 20308
Звяртаем вашу ўвагу, што ў выхадныя і святочныя дні пракат ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе.
Калі ласка, тэлефануйце мінімум за гадзіну да візіту па нумарах:
+375 (44) 787-56-66
+375 (44) 774-99-57
Што трэба мець з сабой:
Не забудзьцеся ўзяць пашпарт (або яго копію) — ён патрэбны для афармлення дагавора.
Аплата прымаецца толькі наяўнымі.
Збірайце сяброў, бярыце дзяцей і адпраўляйцеся за новымі ўражаннямі! Куды паехаць? Мы заўсёды падкажам лепшыя маршруты ў нашым Турінфацэнтры. 




