Турыстычны інфармацыйны цэнтр паведамляе: калі вы плануеце свае выхадныя на пачатку мая, абавязкова ўключыце ў маршрут адзін з самых містычных і прыгожых аб’ектаў нашага краю.
Філіял «Гальшанскі замак» чакае наведвальнікаў у святочныя дні па падоўжаным графіку.
Рэжым работы на 1, 2 і 3 мая: з 10:00 да 19:00
Гальшанскі замак — гэта не проста руіны, гэта жывая гісторыя, якая адкрываецца кожнаму, хто завітае да яго муроў. Запрашаем правесці майскія святы з карысцю, цікавасцю і ў асяроддзі архітэктурнай спадчыны.
Плануйце свой візіт загадзя!
Будзем рады бачыць вас у Гальшанах.




