У Ашмянах адкрылася ўнікальная выстава

Афиша Новости
30 студзеня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адбылося адкрыццё выставачнага праекта «У пошуках згубленага часам», на выставе прадстаўлена амаль 600 артэфактаў -матэрыялаў раскопак Гальшанскага археалагічнага комплексу. Прадстаўленыя экспанаты дазваляюць усебакова пазнаёміцца з гісторыяй Гальшан і ваколіц ад V да ХІХ стагоддзяў.
Вынікі вывучэння Гальшанскага комплексу сапраўды здзіўляюць: тут знойдзены і стрэлы гунаў V стагоддзя, рэчы, якія адносяцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, шкляныя бранзалеты і паясныя накладкі Х — XI стагоддзяў, мангольскія стрэлы сярэдзіны XIII стагоддзя, рэшткі візантыйскай амфары і інш. Завяршае ж экспазіцыю раздзел, прысвечаны вайне 1812 года: пулі, накладкі на ківер, гузікі французскай і рускай армій, шрапнэль сведчаць аб баях у ваколіцах Гальшан.

Ужо амаль 20 гадоў у раскопках удзельнічаюць вучні Гальшанскай сярэдняй школы, пры якой адкрыты гісторыка-археалагічны летнік «Кентаўры». 

Выстава працуе: Аўторак — нядзеля: з 10.00 да 19.00

Кантактны тэлефон:

8 (01593) 7-67-52 (дырэктар)

8(01593) 7-67-53 (навуковыя супрацоўнікі).

📍г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128 (УК «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча, выставачная зала)

Геаграфічныя каардынаты 54.42433296855048, 25.934141665291225

Музей ў Тэлеграм t.me/s/oszmiana_museum

Музей ў Інстаграм instagram.com/oszmiana_museum

Фота @visit_oshmyany

 
 
 
 
 
 
 
 
Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий