
У нашы дні замак прыцягвае ўсіх аматараў гісторыі і сярэднявечных таямніц. Дзякуючы пісьменніку Уладзіміру Караткевічу і яго раману «Чорны замак Альшанскі» існуе рамантычнае паданне пра Белую панну і Чорнага манаха, якія апоўначы блукаюць па замку.
Штогод пляцоўка ля руін становіцца месцам правядзення яскравых і шматлюдных культурных мерапрыемстваў.
Загадкавы сведка сівой даўніны замак Сапег чакае сустрэчы з вамі!
❗Філіял «Гальшанскі замак» прапану тэматычныя экскурсіі па экспазіцыі:
Экскурсія «Род Caпeгaў»
Сапегі- старажытны магнацкі роз герба «Ліс». У пачатку XVII ст. яны сталі ўладальнікамі Гальшан. Экскурсія знаёміць наведвальнікаў з біяграфіяй прадстаўнікоў рода Сапегаў: уладальніка і ініцыятара будаўніцтва Гальшанскага замка Паўла Стэфана Сапегі «Сіняй барады Вялікага княства Літоўскага» і яго знакамітых родзічаў Тамаша і Яна Фрэдэрыкі.
Містычная экскурсія «Паданні зямлі Гальшанскай»
Гальшанскі замак… руіны рэзідэнцыі рода Сапегаў, ён нібыта чакае падарожніка ў густых зарасніках, ад чаго бяжыць непрыемны халадок, і толькі маляўнічыя руіны нагадваюць аб былой велічы замка.
Падчас экскурсіі, вы прыадкрыеце заслону таямніц з містыкай і загадкавымі з’явамі замка і Гальшан: даведаецеся дзе жаве Чорны манах і каму з’яўляецца Белая панна, што адбывалася з жонкамі Паўла Стэфана Сапегі, хто да гэтага часу меле муку ў старым драўляным млыне і якія існуюць легенды пра Гальшанскае гарадзішча.
Экскурсія «Гальшанская кафля»
Знаёміць наведвальнікаў з вядомай «Гальшанскай кафляй», фрагменты якой знойдзены падчас археалагічных раскопак на замкавай тэрыторыі дэманструюцца ў экспазіцыі Паўночнай вежы. Вы даведаецеся пра розныя віды кафлі, якія выкарыстоўваліся ў памяшканнях замка і манастыра, і убачыце эксклюзіўны фрагмент «Гальшанскай кафлі», які дапамог зрабіць канчатковую рэстаўрацыю геральдычнай кафлі часоў Паўла Стэфана Сапегі.
Замовіць экскурсію па экспазіцыі Паўночнай вежы і мястэчку Гальшаны можна па тэлефонах:
Тэлефоны: 8 (01593) 23489; 76752, +375 (29) 1484376; тэатралізаваную гульнявую праграму «Соф’я запрашае» па тэлефонах: 8 (01593) 23298, +375 (29) 1019188, +375 (29) 9397856.
📍Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, 64
Геаграфічныя каардынаты: 54.251668,26.020368
Фота Ашмянскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.




