У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча працягвае сваю працу выставачны праект «Гастэлаўцы: памяць без межаў».

Новости
     На выставе прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы ўдзельнікаў партызанскай брыгады імя М.Ф. Гастэлы з фондаў Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. Дапоўнілі выставу матэрыялы краязнаўца з Пастаў, былога дырэктара Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Аляксандра Кузняцова.
     У гады Вялікай Айчыннай вайны Ашмянскі раён кантралявалі шэраг партызанскіх брыгад, сярод якіх «ашмянскай» лічылася менавіта брыгада імя Гастэлы.
     Брыгада вырасла з невялікага атрада, першым месцам дыслакацыі якога сталі Шаркаўшчынскі і Дунілавічскі (зараз Пастаўскі) раёны.
У снежні 1943 года брыгада перадыслацыравалася ў Смаргонскі і Ашмянскі раёны. За перыяд дзейнасці брыгады партызаны-гастэлаўцы разграмілі 3 варожыя гарнізоны, вывелі са строю 237 кіламетраў дарог, знішчылі 900 нямецкіх салдат і паліцаяў, захапілі ў палон 78 чалавек.
     У ліпені 1944 года ўлада ў Ашмянскім раёне знаходзілася ў руках ужо былых партызан. Многія з іх засталіся жыць у Ашмянах.Наш музей валодае багатай калекцыяй рэчаў і дакументаў партызан-гастэлаўцаў.
 
Прыходзьце на выставу і ўпэўнецеся самі!
 
📍г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128
 
Старонка музея ў сацыяльнай сетцы Instagram @oszmiana_museum
Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий