29 ЧЭРВЕНЯ — КУПАЛЛЕ НА ГАЛЬШАНСКІМ ЗАМКУ

Афиша Новости

Усіх аматараў народных традыцый, звычаяў і абрадаў запрашаем на свята «Купалле на Гальшанскім замку», якое адбудзецца 29 чэрвеня 2024 года. Вас чакае насычаная забаўляльная праграма:
святочны тэматычны канцэрт, вогненнае шоу, а таксама гульні і конкурсы, майстар-класы па пляценню вянкоў, карагоды, купальскае ачышчальнае вогнішча, фітабар, фотазоны, выстава-продаж работ рамеснікаў, атракцыёны для дзяцей і іншае. Прыемныя творчыя падарункі рыхтуюць фальклорнае шоу «Забабоны» і заслужаны калектыў «Дзяржаўный ансамбль танца Беларусі». Не абыдзецца і без святочнай дыскатэкі. Сумна не будзе нікому!


БІЛЕТЫ:
дарослыя — 15 рублёў,
дзеці да 12 год — 7 рублёў;
дзеці да 5 год — БЯСПЛАТНА!

Набыць білеты можна у Ашмянскім раённым цэнтры культуры альбо ў дзень правядзення свята.

Запрашаем ўсіх на чарговую сустрэчу ля сцен Гальшанскага замка!
ІНФАЛІНІЯ: 8(01593)2-32-98, +375 29 939 78 56, +375 29 373 61 91

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий