Чароўнае і таямнічае свята «Купалле» адбудзецца ля сцен Гальшанскага замка ўжо ў гэтую суботу — 24 чэрвеня 2023!
Усіх прысутных чакае насычаная культурная праграма:
— святочны канцэрт;
— пошук папараць-кветкі і пляценне вянкоў;
— варажба, карагоды, побытавыя танцы;
— фіта-бар, фудкорты, гандаль, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў;
— купальскае ачышчальнае вогнішча і іншыя абрадавыя дзеянні.
Прыемныя падарункі рыхтуюць тэатр цыганскай песні і танца «Жемчуга» і арт-праект «Бренд.бай»!
На працягу свята будуць арганізаваны тэматычныя фотазоны, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, сувенірныя майстэрні і інш.
Білеты: 10 рублёў, дзецям да 12-ці год — 5 рублёў, дзецям да 3-х год — БЯСПЛАТНА! Набыць білеты можна папярэдне ў Ашмянах або на самім мерапрыемстве толькі за наяўны разлік.
ІНФАЛІНІЯ: +375 29 939 78 56, +375 29 373 61 91
Сустракаемся 24 чэрвеня 2023 года на свяце «Купалле» ля сцен Гальшанскага замка!