Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча запрашаем вас на адкрыццё выставы «Ашмяншчына ў вайне 1812 года», якое адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 ў выставачнай зале нашага музея. 210 гадоў аддзяляюць нас ад падзей вайны з напалеонаўскім войскам. Ашмяншчына аказалася на самым галоўным накірунку руху Вялікай арміі, тут вайна пракацілася двойчы, несучы вялізарныя пакуты жыхарам краю.
✔На выставе вас чакаюць рэканструкцыя мундзіраў французскай арміі і арміі Расійскай імперыі з прыватнай калекцыі Канстанціна Дземідовіча (аг. Крэва), прадметы ўжытку той эпохі і цікавы аповед ад аўтара гістарычных касцюмаў.