У Ашмянскім краязнаўчым музеі працуе выстаўка “Я нарадзіўся тут”

Афиша

З 25 студзеня 2022 года ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча пачынае працу выстаўка “Я нарадзіўся тут”.

Новая выстаўка з фондаў музея распавядае пра знакамітых жыхароў і ўраджэнцаў Ашмянскай зямлі ад старажытнасці да сучаснасці, якія ў гэтым годзе адзначаюць свае юбілеі; прадстаўленыя прадметы і дакументы дазваляюць дакрануцца да лёсаў і біяграфій асобаў, што пакінулі свой след у гісторыі горада і рэгіёна.

За дапамогу ў арганізацыі выстаўкі шчыра дзякуем калегам з Ашмянскай раённай бібліятэкі, Ашмянскаму аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры, Ашмянскаму раённаму цэнтру культуры, Ашмянскаму дражджавому заводу, бацькам Сяргея Шэмета і неабыякавым жыхарам нашага горада.

г.Ашмяны, вул. Савецкая, 128
Рэжым работы: Панядзелак: выхадны
Аўторак — нядзеля: з 10.00 да 19.00

Афіцыйная старонка ў Instagram https://www.instagram.com/oszmiana_museum

Афіцыйная старонка ў Facebook https://www.facebook.com/oszmianamuseum

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий