Традыцыйныя песні і абрадавыя дзеянні можна было пабачыць 30 мая на дні калектыўнага адпачынку жыхароў вескі Журавы, што ў Ашмянскім раёне. Жыхары і госці пабачылі абрад «Ваджэнне куста», які звязаны са святам Сёмуха: дзяўчыну ўпрыгожылі зялёнымі галінкамі і вадзілі па вёсцы, абыходзячы усе двары. Пры гэтым удзельнікі народнага сямейнага ансамбля «Граўжанцы» і творчы калектыў аддзела культуры і вольнага часу аг. Гальшаны спявалі абрадавыя песні, у якіх славілі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі ім здароўя і дабрабыту.
Фота Альфрэда Мікуса