Вашай увазе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты з фондаў нашага музея: фотаздымкі і малюнкі з краявідамі горада, планы, афішы, дакументы, сценгазеты, асабістыя рэчы знакамітых землякоў.

Старанна і карпатліва мы стараліся прадставіць найбольш цікавыя музейныя прадметы, звязаныя з Ашмянамі і штодзённасцю яго жыхароў. Выстава адлюстроўвае розныя этапы развіцця горада: ад XIV стагоддзя да сённяшняга часу.
Сардэчна запрашаем здзейсніць падарожжа ў гісторыю Ашмян разам!




