5 сакавіка ў Ашмянах адкрыецца фотавыстава аўтарскага праекта Уладзіміра Цвіркі

Афиша Новости

Уладзімір Цвірка

Кіраўнік творчай студыі мастацкага вітража «Тиффани». Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Германіі, Канадзе, Аўстрыі. Аўтар выстаў мастацкіх фота ў Мінску, Гомелі, Брэсце. Друкуецца ў часопісах «Маладосць», «Бярозка», газетах «7 Дней», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчая» і інш. Стварыў прыватны этнаграфічны музей. Адрэставраваў адзіны ў сваім родзе і самы маленькі дзеючы вятрак у Беларусі. Аўтар фотапраектаў «Бясконца чароўная Беларусь», «Нашы Руіны», «Фактура Часу», «Здымак выпадковы» і турыстычных праектаў «150 залатых маршрутаў маёй Беларусі», «Тэматычныя маршруты». У 2015 годзе газета «7 Дней» за праект «150 залатых маршрутаў маёй Беларусі» ў 2015 г. была ўзнагароджана дыпломам пераможцы XI Нацыянальнага конкурсу друкарскіх сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы матэрыял культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Калі: 05 сакавіка 2025 года — 7 красавіка 2025 года
Дзе: Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 128)
Кошт: шкалярам, студэнтам, пенсіянерам — 1.00 byn, дарослым — 1 byn
Кантакты: +375 1593 7-67-52, +375 1593 7-67-53
Дадатковая інфармацыя: адлегласть ад Мінска да Ашмян~130 км

 

 

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий