Дзень Незалежнасці — гэта агульнае свята. Ён непарыўна звязаны з вехамі Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы заўсёды будзем памятаць подзвіг дзядоў, прадзедаў, будзем імкнуцца перадаваць будучым пакаленням гэтую памяць, каб ніколі больш на зямлі не адраджалася трагедыя, якую зведаў беларускі народ… усе народы Савецкага Саюза ў 1941 г. і наступныя гады страшнай сусветнай вайны.
Дзень Незалежнасці — гэта таксама свята кожнага жыхара нашай краіны, сваёй працай умацоўваючага яе моц і веліч!
Для кожнага з нас Беларусь — гэта, перш за ўсё, яго малая радзіма, дарагія сэрцу месцы, хатні ачаг, блізкія людзі. Гэта непераходзячыя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нас, натхняюць на новыя справы і здзяйсненні!
Гэта дзень яднання і гонару за нашу Радзіму, за яе багатую гісторыю, культуру і дасягненні!