29 мая ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адчыняе свае дзверы мастацкая выстава Уладзіміра Бізюка «Роднай зямлі шматгалоссе…».

Новости

Шаноўныя сябры! З 29 мая запрашаем вас наведаць мастацкую выставу Уладзіміра Бізюка «Роднай зямлі шматгалоссе…».

Уладзіміра Аляксандравіча добра ведаюць ў Ашмянах, у Гродне і ў іншых гарадах.На работах аўтара з лёгкасцю пазнаём Ашмянскія краявіды, архітэктурныя славутасці, гарадскія пейзажы, старажытныя манастыры і храмы. Яскравыя, эмацыйныя, шчымліва-цёплыя карціны аўтара не пакінуць вас раўнадушнымі.

Адкрыццё выставы 29 мая ў 15.00. Уваход на мерапрыемства вольны.

Поделиться...
Share on Facebook
Facebook
Pin on Pinterest
Pinterest
Tweet about this on Twitter
Twitter
Share on LinkedIn
Linkedin

Добавить комментарий