Усіх аматараў народных традыцый, звычаяў і абрадаў запрашаем на свята «Купалле на Гальшанскім замку», якое адбудзецца 28 чэрвеня 2025 года. Вас чакае насычаная забаўляльная праграма:
святочны тэматычны канцэрт, вогненнае шоу, а таксама гульні і конкурсы, майстар-класы па пляценню вянкоў, карагоды, купальскае ачышчальнае вогнішча, фітабар, фотазоны, выстава-продаж работ рамеснікаў, атракцыёны для дзяцей і іншае. Прыемныя творчыя падарункі рыхтуюць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца, музыкі і песні «Белые росы» і дзяржнаўная ўстанова культуры «Лідскі эстрадны аркестр». Не абыдзецца і без святочнай дыскатэкі у стыле «Рэтра». Сумна не будзе нікому!
БІЛЕТЫ:
дарослыя — 20 рублёў,
дзеці да 15 год — 10 рублёў;
дзеці да 5 год — БЯСПЛАТНА!
Набыць білеты можна у Ашмянскім раённым цэнтры культуры альбо ў дзень правядзення свята. Пачатак — 19:00.
Дзе: аг. Гальшаны, вул. Замкавая, 64
Геаграфічныя каардынаты: 54.2516626522854, 26.020362730333968
ІНФАЛІНІЯ: 8(01593)23298, +375299397856, +375293736191